У друку

marker "Беларусь. Гістарычнае падарожжа для дзяцей". — Мінск, "Лекцыя", 2000.

 

Старонкі кнігі

 

05

08

51

57

62

65

73

76

94

97

107

 

Мастакі

Святлана Рыжыкава,

Мікалай Чаркасаў,

Вольга Бугаенка,

паасобныя малюнкі Ганна Тарасава.

 

 

 

 

 

 

 

 

Старадаўняя Беларусь знаходзiцца ў мiнулым часе. Трапiць туды можна толькi ў думках. Але навошта юнаму чалавеку падарожнiчаць ў мiнуўшчыну, калi ягонае жыццё — наперадзе. З той прычыны, што там, у даўнiне, — справы, здабыткi, страты, перамогi i паражэннi, каханне i здрады, радасць i слёзы нашых дзядоў i прадзедаў, нашы таямнiчыя каранi. Цiкава ведаць, чаму мы нарадзiлiся тут, а, прыкладам, не ў Гасконi, чаму рознiмся ад суседзяў мовай i звычаямi, чаму ў нас iншыя песнi, iншыя святыя i пакутнiкi, iншыя героi. Будучыня прыходзiць сама, мiнулае адкрываецца толькi цiкаўнаму.

 

 

 

 

Месца ў Еўропе

Нашая краiна Беларусь ляжыць у цэнтры Еўропы. Геаграфiчны цэнтр кантынентальнай Еўропы знаходзiцца ў сярэдзiне трыкутнiка, што ўтвараюць гарады — Чэрвень—Асiповiчы—Клiчаў, а больш дакладна — на паўднёвай ускраiне вёскi Крупкi Якшыцкага сельсавета Бярэзiнскага раёна, за два кiламетры на захад ад правага берага Бярэзiны. Яго ўтварае перакрыжаванне паралелi 53°31' паўночнай шыраты i мерыдыяна 28°54`30" усходняй даўгаты.

 

Памеры. Насельнiцтва

Беларусь займае абшар у 207 тысячаў квадратных кiламетраў, яе насельнiцтва — 10 мiль ёнаў чалавек. Яна ўваходзiць у лiк сярэднiх еўрапейскiх краiнаў. Напрыклад, тэрыторыя Аўстрыi — 83 850 кв. км, Бельгii — 28 700, Балгарыi — 110 900, Вялiкабрытанii — 244 100, Грэцыi — 131 900, Партугалii — 92 100, Швейцарыi — 41 100, Румынii — 217 500 кв. км. З дзяржаваў Еўропы маюць большае, чым Беларусь, насельнiцтва — Вялiкабрытанiя (57 млн), Германiя (75 млн), Iспанiя (39 млн), Iталiя (58 млн), Нiдэрланды (15 млн), Польшча (39 млн), Румынiя (23 млн), Францыя (56 млн). Такое ж, як у Беларусi, цi блiзкае па колькасцi насельнiцтва пражывае ў Бельгii (10 млн), Балгарыi (9 млн), Венг- рыi (11 млн), Грэцыi (10 млн), Партугалii (10,5 млн), Швецыi (8,5 млн).

Шмат беларусаў жывуць за межамi Бацькаўшчыны. Каля двух мiльёнаў пражывае ў розных краiнах былога СССР. Больш чым мiль ён складае беларуская дыяспара ў Паўночнай i Паўднёвай Амерыцы, Аўстралii, Германii, Францыi, Англii ды iншых краiнах свету.

 

Каранi мовы

Беларуская мова адносiцца да iндаеўрапейскай моўнай сям'i. Першасная прарадзiма iндаеўрапейцаў, па меркаваннях вучоных, знаходзiлася ў Паўднёвым Прычарнамор'i, недзе на землях сённяшнiх Турцыi, Iрака, Iрана. 5000—4000 гадоў таму назад адбывалася вялiкае перасяленне народаў. Большая частка iндаеўрапейцаў рушыла на Балканы, другая частка мiгравала ў адваротным кiрунку — i дасягнула далiны Iнда. Балканскiя продкi славянаў паступова засвоiлi прастору памiж Вiслай i Лабай (Эльбай). На пачатку першага тысячагоддзя нашай эры ўжо склалiся агульнасцi заходнiх, паўднёвых i будучых усходнiх славянаў. Iнда- еўрапейскiя каранi прасочваюцца толькi лiнгвiстычна (праз аналiз моваў). Напрыклад, у старэйшай мове Iндыi — санскрыце, прынесенай iндаарыйцамi пры перасяленнi, захавалася шмат словаў, якiя ёсць i ў нашай мове:

Агнi — агонь, веды — веды, ваю — вецер, дам — дом, манса — мяса, свакiр — свёкар, давар — дзверы, гiна — зiма, таноцi — цягнуць, жацi — знацi, братар — брат, матар — мацi, нi — нiз, адзi — адзiн, чатур — чатыры, жырацi — глатаць, жэрцi, прыя — прыемная, тада — тады, працi — процi, супроцiў, бхага — бог, крышна — чорны, карычневы.

Засяленне тэрыторыi Беларусi пачалося 35 тысячаў гадоў назад. Адна з адкапаных тагачасных стаянак знаходзiцца каля вёскi Юравiчы Гомельскай вобласцi. Уся тэрыторыя Беларусi была заселеная ўжо 10 тысячаў гадоў назад. Адкрыта больш як 100 паселiшчаў гэтай эпохi. Сляды прабалтаў (продкаў балтаў) на Беларусi датуюцца ХV — ХII стагоддзямi да н.э. З VIII стагоддзя да н. э. насельнiцтва Беларусi ўжо ўзводзiла ўмацаваныя гарадзiшчы. Захавалася больш за 1000 такiх гарадзiшчаў.

Гарадзiшчы будавалi на ўзвышаных месцах каля берагоў рэчак. Гарадзiшчы звычайна займалi плошчу ад 5 да 20 сотак. Буйныя гарадзiшчы мелi плошчу да 10 тысячаў кв. м (100 сотак). Вакол гарадзiшча выкопвалi равы, насыпалi валы. На валах рабiлi сцены з бярвёнаў. Сярэдзiну гарадзiшча займалі жытло i гаспадарчыя пабудовы.

 

З'яўленне славянаў

Засяленне тэрыторыi Беларусi славянамi адбывалася на працягу некалькiх стагоддзяў падчас Вялiкага перасялення народаў (II—VI стст. н. э.).

Галоўную ролю ва ўтварэннi беларускага народа адыгралi дрыгавiчы. Гэтае племя прыйшло з Дуная i Прыкарпацця. Частка племенi не знялася ў пераход, а засталася на радзiме — у Македонii, у Фракii на рацэ Драгавiц. Нейкая частка дрыгавiчоў рушыла ў iншым кiрунку i апынулася сярод па- лабскiх славянаў. У Беларусi дрыгавiчы пасялiлiся памiж Прыпяццю i Дзвiной, яны займалi землi на Дняпры, басейн вярхоўя Нёмана, iхная паўночная мяжа праходзiла па лiнii гарадоў Заслаўе, Лагойск, Барысаў.

Крывiчы (пачатковая назва племенi — крэвы, скрэвы) занялi вялiкую прастору — ад Верхняга Панямоння да Паволжа, ад Пскоўскага возера да Верхняга Пасожжа. Мяркуюць, што крывiчы прыйшлi з басейна ракi Лабы (Эльбы), дзе адзначана багата крывiцкiх тапонiмаў. Пазначаны iмi i шлях перасялення крывiчоў на ўсход у тых месцах, дзе яны на працяглы час спынялiся. Многа iх у Верхнiм Панямоннi. Пра сталае прыстанiшча крывiчоў на гэтых землях сведчаць назвы старажытных паселiшчаў — Крэва, Крэвагорад (пачатковая назва Вiльнi). Тая частка крывiчоў, што мела цэнтрам Полацак, атрымала асобную назву — палачанаў. Полацк быў iхным дзяржаваўтваральным асяродкам.

Раней чым крывiчы прыйшлi на тэрыторыю Беларусi славены. Племя рухалася з Захаду i прасоўвалася па Нёмане. Тут, на нёманскiх прытоках засталося шмат паказальных тапонiмаў — Славенск, Славагошч, Славянцiшкi. Потым, выцiснутыя крывiчамi, славены мусiлi адступаць да Iльменя, дзе i стварылi сваё новае княжанне. Але, безумоўна, з абжытых мясцiнаў пайшлi не ўсе.

Племя радзімічаў прыйшло на Беларусь з Павіслення. Мяркуюць, што новыя перасяленцы выцеснілі з Пасожжа севяранаў. Галоўным асяродкам радзімічаў стала гарадзішча Гомій (цяперашні Гомель).

На этнагенез беларускага народа iстотна паўплывалi плямёны лiтвы i яцвягаў. Лiтва займала абшар ад Слонiма да Крэва i ад Маладзечна да Наваградка. Яцвягi займалi землi па рэках Нараў, Мухавец, Груда, Ясельда, Зэльва, Зэльвянка, Сегда, Кшна, Цэжма, Сакольда, левабярэжжа Нёмана. Лiтва i яцвягi традыцыйна лiчацца балцкiмi плямёнамi. Некаторыя даследнiкi, i сучасныя i мiнулага часу, адносяць лiтву да славянскага кораня, лiчачы, што лiтва роднасная племенi люцiчаў. Перанос назвы Лiтвы на землi, дзе жылi балцкiя плямёны аўкштотаў i жамойтаў, адбыўся вельмi позна, у часы Вялiкага Княства Лiтоўскага.

 

Дахрысцiянскiя багi

Славянская язычнiцкая сiстэма багоў выглядае так. Найвышэйшыя: Род, Сварог, Стрыбог, Святавiт. Гэты шэраг iмёнаў азначае развiццё вобраза Бога ад агульнага ўсiм iндаеўрапейскiм народам вытоку да рознiцы славянскiх пляменных уяўленняў пра яго. Далей iдуць народжаныя старэйшым боствам : Дажбог, Каляда, Купала, Ярыла, Хорс — усё гэта Сонца пад рознымi назвамi; Пярун — бог грому i маланкi; Вярба — багiня вясны, абуджэння прыроды; Тур — бажаство дзiкiх звяроў; Лада — багiня кахання; Цёця — багiня ўраджаю; Парадзiха — жаночы пачатак жыцця; Жыжаль — бог агню; Мара — бажаство смерцi, Кава — бог вайны i магii зброi (адсюль — каваць, каваль). Яшчэ богам вайны, богам бязлiтаснага знiшчэння быў Кара (адсюль — карнiкi). У глыбокай старажытнасцi iснавалi аддзелы найбольш лютых ваяроў, якiя называлiся «кара». Сваiм татэмам яны лiчылi ваўка.

Душы ўяўлялiся маленькiмi копiямi людзей i называлiся дзядамi цi людкамi.

Хорс паходзiць ад «хора», «хароса», праiндаеўрапейскай формы, што замацавалася ў славянаў i азначала «кола», «круг», «акруглы». У слове «карагод» («харавод») добра адлюстраваны гэты сэнс. Дарэчы, карагод з'яўляецца найстарэйшым рытуальным танцам.

Ярыла — бог урадлiвасцi — уяўляўся малайцом у белай вопратцы на белым канi; у адной ягонай руцэ чалавечы чэрап, у другой — пук каласоў. Ярыла ездзiць па нiвах, глядзiць жыта; ён апладняе зямлю, ад яго ярыцца зямля, ён дае жыцц ё хлебу, ураджаю. Яшчэ адзiн з яго клопатаў — прыносiць дзяцей. У беларусаў на гэтае свята самую прыгожую дзяўчыну апраналi ярылам, садзiлi на каня, вадзiлi па вёсцы, вакол яе гулялi i пелi. Ярыла мае адпаведнiкi ва ўсiх iндаеўрапейскiх мiфалогiях: Ар'юна — у iндаарыяў, Арэй — у грэкаў, Геравiт — у заходнiх славянаў, Ар'яман у авестыйцаў.

Пярун уяўляўся сiвавалосым волатам, якi трымае ў адной руцэ лук (вясёлку), у другой — стрэлы ( маланкi). Пярун пануе над зямлёй, тут усё падпарадкавана яго неабмежаванай сiле; той, каго ён пазначае для пакарання, не можа схавацца, забiвае ж ён iмгненна i страшна. Перуна страшылiся i старалiся ўлагодзiць. Для гэтага выпрацаваўся спецыяльны сiмвал — грамавы знак — круг з пазнакаю шасцi радыусаў. У беларускiх вёсках яго ставiлi на дзвярных шалёўках для захавання хаты ад удару маланкi.

Валодаючы забойнымi стрэламi, Пярун ваяваў з iншымi багамi. Згодна беларускаму павер'ю, ён iмкнуўся знiшчыць Жыжаля — падземнага бога агню, што высушвае зямлю, падпальвае лясы i балоты. Пярун меў сва ё свята, якое адзначалася 20 лiпеня. (Пазней на язычнiцкае свята царква наклала сваё — Iльлi.)

Боствам сонца ў беларусаў выступала таксама Каляда. вСята гэтае (звалася яшчэ Божык, Божыч) прыходзiлася на зiмовае сонцастаянне. Старыя калядныя песнi даносяць да нас мелодыi тысячагадовай даўнiны.

На каляды па дварах хадзiлi калядоўнiкi, вадзiлi з сабой "казла" цi "казу", "бусла", "мядзведзя". Апраналiся калядоўнiкi i ў воўчыя скуры, што азначала ваўкалакаў. Вобраз гэты вельмi старажытны, ён узнiк, пэўна, яшчэ 30-35 тысячаў гадоў назад. Ваўкалак прысутнiчае ў беларускiх вераваннях i казках.

Калядоўнiкамi ў старажытнасцi былi вешчуны. Згодна з абрадамi, "казёл", "каза" памiралi i адраджалiся, што ў язычнiцкiм разуменнi адпавядала смерцi бажаства сонца i яго аднаўленню, наогул аднаўленню жывароднай сiлы. Казёл, каза ў гэтым рытуале выступалi духам ураджаю, жыта, уваскрэсенне яго абяцала ўраджай у новым сонечным годзе.У беларускiх калядках так i пяецца:

Дзе казёл ходзiць, там жыта родзiць.

Дзе казёл хвастом, там жыта кустом.

Дзе каза рогам, там жыта стогам.

Дзе каза не ходзiць, там жыта не родзiць.

Казёл прысутнiчае i ў абраднасцi дажынак, калi з апошняга пука каласоў завiвалi бараду духу жыта Жыценю — казлападобнай iстоце: некалькi каласоў перавязвалi чырвонай стужкай, побач клалi хлеб-соль, пелi жнiўныя песнi.

Вялiкдзень — вясенняе свята, прысвечанае сонцу, ажыванню прыроды пасля смерцi — зiмовага сну. Хрысцiянства перакрыла яго пасхай, але на Беларусi ў адрозненне ад iншых славянскiх народаў захавалiся старажытныя абрады, што называюцца валачобнымi. Валачобнiкi апраналiся пад багоў, хадзiлi па дварах, пеючы рытуальныя песнi. Дарункi, якiмi гаспадары адплочвалi iх дружыне, у старажытнасцi лiчылiся ахвяраю, якую ўручалi валачобнiкам- вешчунам, што здзяйснялi сувязь з багамi.

Любiмая гульня на Вялiкдзень — бiткi. Стукалiся святочнымi яйкамi, i пераможцам аказваўся той, у каго яно заставалася цэлае («мацак»)...

""
tarasau.com@gmail.com