Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "14 лістапада 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Афіцыйная палітыка Беларусі ў дачыненні да гісторыі знаходзіцца на лініі Сталіна"

"" "Беларусь застыла перад глабалізацыяй"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае? Усяго дзесяць гадоў таму..."

"" "Дні каляндара - чорныя і чырвоныя"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Нам застаецца адзін тапонім - Беларусь"

"" "Дзяржава нічога не зрабіла для памяці аб нявінна расстраляных"

"" "Ён Беларусь і ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

 

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

 

14 лістапада 1939 году. Уз'яднанне Беларусі

 

 

 

 

25/06/2009

 

Дзень трагедыі Польшчы стаў днём адраджэння нацыянальнай цэласнасці беларускага народа. Неяк забыты трагедыя 1921 года і Заява Рады БНР, якой яна абвясціла, "што свет, які раздзірае на часткі жывы арганізм Беларусі, ніколі не будзе прызнаны беларускім народам, і ён будзе змагацца да канца за сваю незалежнасць і непадзельнасць". Хоць аўтары гэтай заявы скончылі свой лёс у канцлагерах або ў Курапатах, але прароцкія словы аб непадзельнасці Беларусі нашлі свой выраз 17 верасня 1939 года.

Дамова аб ненападзе паміж Германіяй і СССР, падпісаная 23 жніўня 1939 года Молатавым і Рыбентропам, мела Дадатковы сакрэтны пратакол. У другім пункце пратаколу адзначалася, што ў выпадку тэрытарыяльна палітычнай перабудовы абласцей, якія ўваходзілі ў склад Польскай дзяржавы, мяжа паміж сферамі інтарэсаў СССР і Германіі будзе праходзіць па лініі рэк Нарва, Вісла, Сан, а таксама ў сферу савецкага ўплыву ўваходзяць Фінляндыя, Эстонія, Латвія і Бессарабія.

1 верасня 1939 г. Гітлер напаў на Польшчу. 3 верасня Францыя і Англія абвясцілі вайну Германіі. Пачалася Другая сусветная вайна. Гітлер меркаваў, што Сталін пачне наступ на Польшчу адначасова з ім, і Чырвоная Армія ўступіць у Варшаву, як стагоддзем раней уступілі палкі Суворава. Але Сталін зацягваў свой уступ у вайну. Нямецкія войскі перайшлі ўсталяваную сакрэтным пратаколам лінію, апынуліся ў Брэсце і сталі прасоўвацца далей. Вось у гэты момант Сталін прапанаваў аддаць немцам польскія землі паміж Варшавай і Брэстам і Люблінскае ваяводства (якое знаходзіліся ў іх руках), а наўзамен запатрабаваў Літву, якая, паводле пратаколу, ставілася да "зоны інтарэсаў" Германіі. Фюрэр пагадзіўся.

17 верасня пачаўся Вызваленчы паход Чырвонай Арміі, аргументаваны неабходнасцю "прыйсці на дапамогу ўкраінцам і беларусам, якім пагражае Германія". На двух франтах - Беларускім і Украінскім - было задзейнічана для наступу на Польшчу 1 мільён салдат, 4 тысячы танкаў, 2 тысячы самалётаў. Баявыя дзеянні паміж чырвонымі і польскімі часткамі адбываліся пад Нясвіжам, Валожыным, Слонімам, Шчучыным, Маладзечна, буйныя баі былі за Гродна, Вільню, Навагрудак, Скідаль, у Аўгустоўскіх лясах на Падляшшы, у ваколіцах Сапоцкіна, Далістова, Кадзяўцоў.

28 верасня ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Германіяй аб сяброўстве і межах, па якім усталёўвалася новая Заходняя мяжа Савецкага Саюза па так званай "лініі Керзона". 10 кастрычніка 1939 г. па рашэнні ўрада СССР Літве былі перададзеныя Вільня і Віленскае ваяводства, і ўлетку 1940 г. - Свенцянскі і Гадуцішскі раёны, частка Астравецкага, Ашмянскага і Свірскага раёнаў.

Праз паўтара месяца вайны Молатаў на сесіі Вярхоўнай Савета СССР зрабіў паведамленне аб вайсковых дзеяннях. Чырвоная Армія ўзяла трафеі: 900 артылерыйскіх прылад, 10 тысяч кулямётаў, 1 мільён снарадаў і 300 самалётаў, нашы страты склалі 734 чалавека забітымі і 1862 параненымі. Польскія страты склалі 270 тысяч чалавек, узятых у савецкі палон, і 300 тысяч польскіх салдат, узятых у палон немцамі. На тэрыторыі Заходняй Беларусі ў савецкі палон патрапіла 70 тысяч салдат і афіцэраў. З іх бальшыня - беларускія ўраджэнцы. Болей 40 тысяч шэрагоўцаў з палону выпусцілі.

У выніку тэрыторыя БССР павялічылася з 125,5 тыс. кв. км да 225,7 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва вырасла - у 2 разы і склала 10 млн. 200 тыс. чалавек. Беларускі народ апынуўся ў складзе адной дзяржавы. Дзяржава была таталітарная. Але дзяржаўная палітыка падлягае зменам, а дзяржаўныя межы ніколі не змяняюцца без войнаў. Было ўведзена новае адміністрацыйна-тэрытарыяльнае дзяленне, створаныя Баранавіцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская і Беластоцкая вобласі БССР. Абшар гэтай вобласці - 20,9 тысяч кв. км, насельніцтва - 1млн. 368 тысяч чалавек. У 1945 годзе Беластоцкую вобласць Сталін перадаў палякам.

Заходнія землі Беларусі пасля 17 верасня зазналі тыя жа злачынствы сталінізму, якія да таго выпала пазнаць усходняй Беларусі. Толькі ў Савецкай Беларусі рэпрэсіі расцягнуліся на дваццаць гадоў - забойствы манахаў, высыланне ў Сібір кулакоў, ссылку "нацыяналістаў", растрэлы ўсіх урадавых дзеячоў, пісьменнікаў, чырвоных афіцэраў, бясконцае транспарты спецпереселенцев і г. д. Для Заходняй Беларусі гэты час скараціўся да аднаго году і 8 месяцаў. Чалавечыя трагедыі прыпалі на беларусаў, якія былі выхадцамі Заходняй Беларусі і лічыліся грамадзянамі Польшчы. Савецкае НКУС вывозіла ўсіх, хто мог быць незадаволены сталінскім рэжымам або апрыёрна ўспрымаўся ім як вораг. Сотні тысяч людзей, сілаю вывезеных з заходніх раёнаў Беларусі, выкарыстоўваліся на шахтах, будаўніцтве дарог, аэрадромаў, чыгунак, у канцлагерах на лесанарыхтоўках, мерзлі, галадалі, хварэлі і гінулі незлічона.

Страты мірнага насельніцтва ў Заходняй Беларусі ў 1939 годзе не мелі адмысловага даследавання. Колькі людзей загінула, колькі "абшарнікаў, кулакоў, капіталістаў" забілі самасудам сельскія і гарадскія актывісты, невядома. Але акрамя Грабоўскага ў Грушаўцы, быў, напрыклад, у канцы верасня забіты мотыльскімі сялянамі Раман Скірмунт, бачны дзеяч Беларускай Народнай Рэспублікі. Яго сваякоў, састарэлых уладальнікаў маёнтка Моладава, Генрыха і Марыю Скірмунтаў, прылюдна расстралялі і закапалі ў найблізкім лесе. Праз тыдзень пасля ўступа Чырвонага Войска ў наваколлях Скідаля сяляне самасудам выпрасталіся з палякамі-асаднікамі, забіўшы 42 чалавека. Асаднікаў (былых легіянераў) у Заходняй Беларусі пражывала 4,5 тысячы. Колькі з іх зазналі хуткую расправу ад беларускай міліцыі нікім не злічана.

У Маладзечне быў арыштавы органамі НКУС першы рэдактар газеты "Наша ніва", вядомы дзеяч нацыянальнага адраджэння Аляксандр Уласаў. Яму было 65 гадоў, і яго асудзілі на 5 год зняволення ў сталінскім канцлагеры. Згодна афіцыйным звесткам, Уласаў памер па дарозе ў Сібір недзе ў Марыйскай акрузе. 10 лютага пачалося рэпрэсіўнае высяленне органамі НКУС на Поўнач "чуждого элемента" ("кулакі", "фабрыканты") з Заходняй Беларусі. За адзін дзень у вагоны пагрузілі і вывезлі ў Сібір і Казахстан 50.000 чалавек. 12 красавіка арганізавы вываз органамі НКУС жонак і дзяцей тых заходнебеларускіх ваеннапалонных, хто напісаў дамоў лісты з лагераў у Казельску, Асташкаве, Старабельску. Разам у 51 транспарту вывезена на поўнач Казахстана болей за 60.000 жанчын, дзяцей і старых. 13 красавіка было паноўнае масавае высяленне з Заходняй Беларусі органамі НКУС "чуждого элемента". За адзін дзень саслана ў Сібір 24.000 чалавек ні ў чым не вінаватых. 19 чэрвеня 1941, за два дня да пачатку вайны, карныя органы НКУС правялі высяленне людзей з Беларусі, гэтым разам - дзеячаў некамуністычных палітычных і грамадскіх арганізацыяў - у таварных вагонах 22.000 чалавек. У 1939 году былі арыштаваныя, а затым рэпрэсаваныя шэраг беларускіх дзеячаў - А. Луцкевіч, У. Багдановіч, А. Станкевіч, І. Пазняк і інш. У Курапатах было расстраляна не меней 3 тысяч палонных грамадзян.

14 лістапада 1939 года на сесіі Вярхоўнага Савета БССР адбылося афіцыйнае аб'яднанне Заходніх абласцей Беларусі з Савецкай Беларуссю. Дзень 14 лістапада не адзначаны ў каляндарах і памятаць аб ім не вучаць, хоць гэта важны дзень нашай гісторыі -- бо з сакавіка 1921 па верасень 1939 гады многія сем'і былі падзеленыя, сітуацыя з дзяржаўнасцю была непараўнальна горш, чым, напрыклад, у падзеленай Германіі. Заходняя Беларусь не мела нават культурнай аўтаноміі. Польшча не прызнавала Заходнюю Беларусь. Прадстаўнікоў БССР не дапусцілі да абмеркавання ўмоў Рыжскага міру. Польскі бок, прэтэндуючы на Заходнюю Беларусь, паводзіў сябе з тым жа цынізмам, з якім некалі паставілася да яе самой імперская Расія. Нават сёння, праз 70 гадоў пасля пачатку сусветнай вайны, ў Польшчы лічаць, што з заходніх беларускіх земляў везлі выключна палякаў, а не акупіраваных беларусаў, сярод якіх палякі былі ў значнай меншасці. Па мянтальсці палякаў, іх дзяржава - Рэч паспалітая, мова - польская, рэгіён нараджэння і знаходжання - "Літва", гэта значыць уся Беларусь, але беларускі народ пры іх - працоўная сіла. Таму ўдзячнай памяці ў народзе не захавалася. "Беларускія палякі" ўмацоваўвалі першую лінію абароны ўсходняга кірунку этнічнай Польшчы.

У перабудоўны час, у перадпачатку развалу Савецкага Саюза, 11 студзеня 1990 года Прэзідыўм Вярхоўнай Рады БССР прыняў указ "Аб аб'яве 14 лістапада Днём аб'яднання Заходняй Беларусі з Беларускай ССР". Гэты Дзень аб'яднання беларускай дзяржавы, яе тэрыторыі, эканомікі стаў у найвышэйшай ступені справядлівым.

 

 

 

annetarasovoi@gmail.com