Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "17 верасьня 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Гісторыкі і палітыкі"

"" "Палітычная гісторыя Беларусі"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"

"" "Узяцце Варшавы"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Адна краіна, адзін спосаб кіравання"

"" "Рарытэтны наклад"

"" "Ён Беларусь ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

 

 

Другі рускі захоп Беларусі

 

 

14/06/2009

 

3 траўня 1791 года польскія рэфарматары здолелі арганізаваць прыняцце соймам новай канстытуцыі Рэчы Паспалітай. Момант быў спрыяльны, паколькі Расія вяла вайну з Турцыяй і не магла адцягнуць войскі для баявых дзеянняў з Польшчай.

Прыняцце Канстытуцыі абгрунтоўвалася неабходнасцю ўмацавання дзяржавы перад небяспекай новых падзелаў. Галоўнымі становішчамі праекту былі адмена ліберум вета, забарона канфедэрацый з іх правам на мяцеж, уводзіны спадчыннай манархіі (пасля Панятоўскага, які не меў законных дзяцей, праект прапанаваў аддаць трон курфюрсту Саксонскаму Фрыдрыху-Аўгусту III, або яго дачке), захаванне прывілеяў шляхты, надаванне абмежаванымі правамі вяршкам бюргерства "каралеўскіх" гарадоў (24 месцы ў сойме), усталяванне апекі дзяржавы над сялянамі пры прыгонным праве, адмену федэратыўнага складу дзяржавы (назва "Велікае княства" адмяняецца, замест яго утвараецца шэраг правінцыяльных цэнтраў).

Канстытуцыя была прынятая на польскай мове, ніякіх копій на літоўскай, беларускай, украінскай мовах сумысна не зрабілі, сялянства не атрымала нават цені свабод, акрамя "дзяржаўнай апекі". Таму сяляне паставіліся да гэтага закона глыбока скептычна.

Аб новай Канстытуцыі паведамілі еўрапейскім дварам, паслаць паведамленне расійскай імператрыцы "забылі". Кацярына была разлютаваная, але параіла свайму паслу ў Польшчы Булгакаву да міра з туркамі выказваць "ціхае, сціплае і ласкавае абыходжанне". Пасля Яскага міру Булгакаў 7 траўня 1792 зачытаў сойму дэкларацыю імператрыцы, якая патрабавала адмяніць травеньскую канстытуцыю. Сойм вырашыў аказаць супраціў рускай інтэрвенцыі, але набраў 45-тысячнае войска. Расія накіравала ў Беларусь100-тысячнае войска, пад апекай якога знаходзілася прарасійская Тарговіцкая канфедэрацыя "абаронцаў рэспубліканскіх свабод". У 1792 годзе расійскія войскі занялі Бабруйск, Нясвіж, Навагрудак, Слонім, Браслаў, Ушачы, Гродна, Вільню. 12 ліпеня кароль далучыўся да Тарговіцкой канфедэрацыі і падпісаў адмысловы акт.

Падтрыманыя расійскім войскам канфедэраты канфіскоўвалі маёнткі не толькі ў прыхільнікаў Канстытуцыі, але і ў "нейтралаў". Агінскія такім чынам страцілі частку маёнткаў на карысць канфедэратаў. Міхал Клеафас Агінскі ў студзені 1793 года тэрмінова паехаў у Пецярбург. Тут ён быў прыняты Кацярынай, у яе прысутнасці музіцыраваў, спадабаўся і з дапамогай фаварыта імператрыцы Зубова ўдала вырашыў справы (гэта значыць - зняў секвестр са сваіх маёнткаў), пагадзіўшыся на расійскія ўмовы. Яны складаліся так, каб яго дзядзька Міхал Казімір саступіў пасаду вялікага гетмана літоўскага Міхалу Клеафасу, які ў сваю чаргу павінен перадаць яе стаўленіку імператрыцы Шымону Касакоўскаму. Самому жа Міхалу Клеафасу ў якасці кампенсавання дастанецца пасада міністра фінансаў ВКЛ, і тады таргавічане вернуць Агінскім рэквізаваныя раней маёнткі. План спрацаваў, Агінскія саступілі рэальную ўладную пасаду Касакоўскаму, а дзядзька за сваю адмову ад гетманства ўзяў з пляменніка 300 тысяч яго асабістых злотых.

Кацярына II вырашыла, што другі падзел Рэчы Паспалітай паміж Расіяй і Прусіяй павінен быць ухвалены соймам краіны. Апошні сойм адбываўся ў Гродзенскім каралеўскім замку з чэрвеня па снежань 1793 года. Міхал Клеафас імкнецца пазбегнуць прыкрага абавязку паставіць свой подпіс пад ганебным Актам аб другім падзеле. Але расійскі куратар акцыі Сіверс адшукаў яго ў варшаўскім маёнтку і прыстрашыў даставіць на сойм пад вартай. Агінскі падпарадкаваўся. Каб дабіцца згоды на Падзел, расійскія грэнадзёрскія часткі і артылерыя атачылі замак, дэпутатаў з яго не выпускалі. Ніхто з дэпутатаў не сказаў умовам падзелу "Так". Тады маршалак сойма Бялінскі патлумачыў маўчанне як знак згоды. Неўзабаве за "нямым" паседжаннем пачаўся чарговы падзел Беларусі.

Расія захапіла Мінскае ваяводства, Валынь і Падолле агульнай плошчай 4550 кв. кіламетраў і з насельніцтам у 3 мільёны чалавек. Замест польскай там была руская мова, шляхту абавязвалі даць прысягу на вернасць Кацярыне II, сялянства жыло па старым законам і не аказвала ні супраціўлення ні рускім войскам, ні дапамогі апалячаным уладальнікам.

 

annetarasovoi@gmail.com