Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

 

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі і Літвы"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "14 лістапада 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Афіцыйная палітыка Беларусі ў дачыненні да гісторыі знаходзіцца на лініі Сталіна"

"" "Беларусь застыла перад глабалізацыяй"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае? Усяго дзесяць гадоў таму..."

"" "Дні каляндара - чорныя і чырвоныя"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Нам застаецца адзін тапонім - Беларусь"

"" "Дзяржава нічога не зрабіла для памяці аб нявінна расстраляных"

"" "Ён Беларусь і ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

 

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

ТРЭЦІ РУСКІ ЗАХОП БЕЛАРУСІ І ЛІТВЫ

 

 

 

 

18/06/2009

 

Да 18 ліпеня 1792 года генерал Касцюшка быў на радзіме асобай малавядомай. Еўрапейская слава і прызнанне суайчыннікаў дашлі да яго пасля бітвы пад Дубенкай, дзе дывізія Касцюшкі (6 тысяч штыкоў) супрацьстаяла 30-тысячнаму рускаму корпусу генерала Кахоўскага. Тактычная перамога пад Дубенкамі нічога не змяніла падчас вайсковых дзеянняў, але Касцюшка імгненна стаў улюбёнцам войска. Сітуацыя абавязвала Польшчу адказаць на захопы земляў паўстаннем, а ўзначаліць яго мог чалавек, аўтарытэтны для ўсіх пластоў грамадства. На той момант нерадавіты, з вайсковым досведам і гучнай перамогай за плячыма Тадэвуш Касцюшка мімаволі апынуўся ў ролі Жаны д'Арк.

У Вільні Найвышэйшую Літоўскую Раду ўзначаліў палкоўнік Якуб Ясінскі. Ён быў радыкалам, арыентаваным на французскія прынцыпы рэвалюцыйнага дзеяння і не пабаяўся з атрадам у 450 чалавек у ноч на 23 кравіка выступіць супраць трох тысяч рускага гарнізона. У тую ноч паўстанцы захапілі 1100 рускіх салдат і амаль усю адміністрацыю. 25 красавіка быў пакараны ў Вільні смерцю на шыбеніцы (на фанарным слупе) гетман Шымон Касакоўскі за здраду і падтрымку інтэрвенцыі Расіі. (Яго родны брат, біскуп інфлянцкі, Юзаф Касакоўскі, па гэтакім жа абвінавачванні быў павешаны паўстанцамі ў Варшаве.) Ясінскі ажыццявіў рэйд у Солы, дзе разграміў рускі атрад, але потым яго адклікаў у Варшаву Касцюшка па прычыне "літоўскага сепаратызма" з-за скарг каталіцкага кліру і магнатаў. Ясінскі паходзіў з літоўскіх татараў і стварыў на беларускай мове песню для сялян, якія, на думку аўтора, маглі ўдзельнічаць у паўстанні. Гэтая песня не прыдумана народам, таму Ясінскага можна лічыць першым у 18 стагоддзі беларускім паэтам.

Знакамітым дзеячом паўстання стаў Агінскі. У перамогу над рускімі Агінскі не верыў і адпаведна не бачыў рацыі ў паўстанні ўдзельнічаць. Папярэджаны сябрамі, што паўстанне ў Вільні пачнецца 23 красавіка, ён напярэдадні, у тры гадзіны ночы, разам з жонкай і слугамі выехаў з горада, плануючы апытануцца ў Прусіі, але на памежным пункце яго затрымалі. Князя Агінскага інтэндант па прозвішчы Гушча даставіў у Гародню, абвясціўшы ўцякача "ворагам народа". За ўцёкі з краіны падчас паўстання над Агінскім навісла пагроза смяротнага пакарання. Спас яго ад магчымай ганьбы канцлер Храптовіч. Але да Агінскага на доўгія гады прыляпілася кплівая прымаўка - "Гушча не пусціў у пушчу".

Неабходнасць пазбавіцца ад чорнай плямы на рэпутацыі прывяла Агінскага ў склад паўстанцкай Найвышэйшай Літоўскай Рады. Ён публічна адмовіўся ад пасады міністра фінансаў, якая для большасці традыцыйна сведчыла супраць сумленнасці яе носьбіта. Пазбягаючы гвалтоўнай канфіскацыі маёмасці ў карысць паўстання, Агінскі ахвяраваў 118 тысяч рублёў на ўзбраенне коннага палка, а яшчэ сфармаваў і ўзброіў за свой рахунак батальён стральцоў у 480 чалавек. Нікога не збянтэжыла поўная адсутнасць вайсковага досведу ў нядаўняга міністра фінансаў, які ніколі не стаяў у страі. Свой радавы герб "Брама" на пячатцы Міхал Клеофас замяніў на дэвіз "Воля, пэўнасць, незалежнасць", а ў рэчышчы якабінскіх правіл нават у лістах да жонкі замест звыклага "княгіня" выкарыстаў рэспубліканскі зварот "Грамадзянка Ізабела Агінская".

Міхал Клеафас прапаноўваў план рэйду ў тыя беларускія паветы, якія былі далучаныя да Расіі пасля падзелаў. На Міншчыне і Магілёўшчыне знаходзіліся вялікія секвестраваныя Расіяй валоданні Агінскіх. Міхал Клеофас меркаваў, што калі ён абвесціць мясцовым сялянам волю, дык да паўстання далучацца не меней 12 тысяч чалавек. Задума рэйду была ў тым, каб рускія войскі не прасоўваліся ўглыб краіны, у прыватнасці, у Польшчу, а сіламі дывізій удзельнічалі ў баях з невялікімі атрадамі накшталт атрада Агінскага. Міхал Клеофас правёў рэйд на Браслаўшчыну, вырашыўшы захапіць Двінск. Рускі гарнізон, аднак, здолеў даць адпор, і атрад Агінскага панёс вялікія страты. З батальёна стральцоў загінулі 440 чалавек. Сам Міхал Клеофас застаўся ў жывых цудам, але затое выратаваў гонар і заслужыў славу небяспечнага інсургента.

10 кастрычніка 1794 года адбылася бітва палякаў з расейцамі пад Мацяевіцамі - пераломная падчас паўстанняў і няўдалая для Тадэвуша Касцюшкі. У сярэдзіне боя стала відавочна, што перавага артылерыі ў расійскага генерала Ферзена прыносіць яму перамогу. Касцюшка, бачачы разгром сваёй конніцы і касінераў, у роспачы скакаў па полі. Афіцэрская форма заахвоціла напасць на яго групу казакаў. Іх стрэлы звалілі каня, Касцюшка, не жадаючы палону, уклаў пісталет ў рот і націснуў на спуск. Пісталет даў асечку. Адзін з казакаў стрэліў у Касцюшку, іншы стукнуў яго пікай, кавалерыйскі карнет секануў Касцюшку палашом па галаве. Казакі знялі некалькі пярсцёнкаў з надпісам "Айчына - абаронцам сваім", якімі Касцюшка ўзнагароджваў замест медаляў, і ў кішэні знайшлі залаты гадзіннік. Крыкі польскіх салдат -- "Начальніка забілі! Касцюшку!" -- падказалі казакам якой каштоўнасці здабычу яны атрымалі.

У той жа дзень быў пасланы ганец у Пецярбург, адкуль даставіў загад даставіць палоннага ў сталіцу кружным шляхам праз Кіеў і Магілёў -- па тых паветах, дзе не было паўстанцкіх атрадаў.

22 тысячы рускіх, узначаленых генералам Суворавым, падышлі да Варшавы, якую абаранялі 20 тысяч паўстанцаў пад камандаваннем генерала Ю. Заёнчака. 24 кастрычніка падчас штурму рускія ўзялі сталічнае прадмесце Прагу. Пасля захопу Варшавы кароль з дваром пад наглядам князя Рапніна быў перамешчаны ў Гародню, дзе 25 лістапада ў каралеўскім замку падпісаў Акт адрачэння ад кароны. Рэч Паспалітая спыніла існаванне. Сама Кацярына Акт адрачэння ад улады і кароны не падпісала бы і пад пагрозай смерці на гільяціне.

Павел I, прыняўшы трон, загадаў прывезці Панятоўскага ў Пецярбург. Праз трыццаць пяць гадоў, паднаглядным каралём, Панятоўскі зноў убачыў Неўскі праспект, пабудаваны за час яго адсутнасці Кацярынай для Рыгора Арлова, Мармуровы палац, які і прапанавалі яму заняць. Павел абавязаў Панятоўскага ехаць пры ім у Маскву на каранаванне. Урачысты ўезд у старажытную сталіцу быў прымеркаваны да Вербніцы. Па загадзе імператара ўся мужчынская частка світы была пасаджана ў сядло. У гэтай кавалькадзе вершнікаў карчанеў ад марозу і 65-летні былы кароль Польшчы. Станіслаў Аўгуст апынуўся адзіным чужацкім каралём, якога правялі па Краснай плошчы як ваенную здабычу. Гэта была ганьба Панятоўскага, якую ён цярпліва знёс.

Імператар дазволіў каралю трымаць асабістую гвардыю, павялічыў пенсію з 11 тысяч да 16,5 тысяч; кароль мог прымаць каго заўгодна, мог маліцца ў касцёле святой Кацярыны, але не мог пакінуць расійскую сталіцу - ён ператварыўся ў яе экзатычны экспанат. Часам Станіслаў Аўгуст гэта ўсведамляў, і гаротны стогн "Божа мой! Божа мой!" суправаджаў яго жудасныя прасвятленні.

Сярод першых учынкаў Паўла I быў візіт да Касцюшкі. Павел прапанаваў Касцюшцы волю пры ўмове прысягі на вернасць імператару. Прысяга прыносіла волю не толькі Касцюшцы, але яшчэ 12 тысячам паўстанцаў, сасланым у Сібір. Касцюшка пагадзіўся. Расчулены Павел падарыў Касцюшцы маёнтак у Расіі з тысячай прыгонных душ. Ад гэтага падарунку Касцюшка адмовіўся. Тады яму выплацілі кошт маёнтка - 60 тысяч рублёў. З гэтымі грашыма Касцюшка выехаў у Амерыку.

З 25 лістапада 1795 года да 7 лістапада 1917 года ўся Беларусь знаходзілася ў складзе Расійскай імперыі.

 

 

 

annetarasovoi@gmail.com