Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "14 лістапада 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Афіцыйная палітыка Беларусі ў дачыненні да гісторыі знаходзіцца на лініі Сталіна"

"" "Беларусь застыла перад глабалізацыяй"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае? Усяго дзесяць гадоў таму..."

"" "Дні каляндара - чорныя і чырвоныя"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Нам застаецца адзін тапонім - Беларусь"

"" "Дзяржава нічога не зрабіла для памяці аб нявінна расстраляных"

"" "Ён Беларусь і ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

ХТО НЕ ПАМЯТАЕ СТАРОГА, МУСІЦЬ ПЕРАЖЫЦЬ ЯГО ЗНОЎ


15.10.2009


Дзесяць гадоў назад, 17 кастрычніка, у Мінску на "Марш свабоды" сабраліся 20 тысяч чалавек. Пры руху па вуліцы Першамайскай шлях калоне перакрылі амапаўцы. Агрэсіўнасць амапаўцаў вымусіла людзей да самаабароны. Былі арыштаваныя 100 удзельнікаў "Маршу" і асуджана 65 чалавек.

І хто памятае гэту сутычку перад мастом праз Свіслач? Мабыць, ніхто, акрамя ўдзельнікаў гэтай акцыі. Астатнія паглядзелі старанна знятыя аператарамі карцінкі ў вячэрніх "Навінах", дзе ў міліцэйскіх ляцяць камені, і праз дзень забылі аб гэтым. Калі ўладам было некарысна рабіць аб'яву аб нейкай сутычцы, дык телебачанне і дзяржаўны друк пра яе цалкам «не здагадваліся». Напрыклад, у тым жа годзе, 5 лютага, у цэнтры Мінска, бліз плошчы Перамогі, баявікі фашыстоўскай арганізацыі РНЕ ("Рускае нацыянальнае адзінства") збілі актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97". Ніводзін з баявікоў не быў пакараны, міліцыя проста не прыняла захадаў дзеля затрымання вінаватых. 27 лютага адбылося антыфашысцкае шэсце ў Мінску пад дэвізам "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў сувязі з падтрымкай уладамі груповак РНЕ. Заяўляльнікі шэсця былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі.

30 сакавіка прайшоў арышт кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Міхаіла Чыгіра на выбарах, абвешчаных у сувязі з заканчэннем 5-гадовага тэрміну прэзідэнцтва А.Лукашэнкі. Пракуратура дала санкцыю на ўтрыманне Чыгіра пад вартай, каб сарваць выбарчы працэс. І той вельмі доўга сядзеў у турме.

5 красавіка ў Магілёве таямніча забіты Славамір Амбружэвіч - сябра БСДП "Народная грамада", назіральнік на выбарах. Цела знойдзена ў будаўнічым кар`еры на ўскрайку горада. Міліцыя адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу.

6 красавіка адзначана заўчаснай смерцю пры загадкавых абставінах намесніка старшыні Вярхоўнага Савета 13-га склікання, старшыні Нацыянальнага выканаўчага камітэта Генадзя Карпенкі. На думку незалежных даследнікаў, Карпенка стаў ахвярай замаху на жыцце, закамуфляванага пад раптоўную смерць.

8 траўня бясследна знік экс-міністр ўнутраных справаў Беларусі, дзеяч апазіцыі Юры Захаранка пасля заявы пра намер стварыць апазіцыйны "Беларускі саюз афіцэраў". Дзе ён пахаваны - застаецца толькі гадаць.

24 траўня ў рэчышчы выкаранення беларускай мовы ў Гомельскім дзіцячым садзе № 99 Францішка Яўсеенку, якога бацькі выхоўвалі ў беларускай мове, "педагогі" прызналі непаўнавартасным і па шчыраму расізму прызначылі ў групу псіхічна недаразвітых дзяцей.

16 верасня ўвечары па дарозе дамоў зніклі віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, дзеяч апазіцыі Віктар Ганчар і генеральны дырэктар выдавецкай фірмы Анатоль Красоўскі. Бясследна зніклі не толькі яны, але і іх машына, толькі кавалачкі разбітай фары і кроў засталіся на месцы здарэння. Да сенняшняга дня ад абодвух не знайшлі аніякага следу. 16-га кожнага месяца апазыція ладзіць "Дзень зніклых", але дай бог, калі стаяць са здымкамі Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і Завадскага 100 чалавек. Амапаўцы рвуць партрэты, вязуць, якіх заграбастылі, у аддзел, і там здзекуюцца.

3 снежня жорстка збіты "людзьмі ў цывільным" тэлерэжысэр Леанід Міндлін, які зняў фільм пра дыктатуру ў Беларусі. А 19 снежня ў Віцебску група "людзей у цывільным" люта збіла Барыса Хамайду - галоўнага рэдактара незалежнай газеты "Выбар".

25 сакавіка быў "Марш Свабоды", прысвечаны 82-й гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнічалі ў маршы 30 тысяч чалавек. Міліцыя і амапаўцы затрымалі 500 чалавек.

Вось такія сціплыя вытрымкі з 10-гадовай мінуўшчыны. Кажуць, што народ не валодае паўнотай ведаў - "дзяржаўныя" тэлебачанне і газеты паведамляюць усё добрае аб уладах і пляжаць апазіцыю, газеты "недзяржаўныя" зараз у кіёскі не бяруць, а з рук прадаваць забаронена. Гэта святая праўда. Але галоўны чыннік гэтакай бездухоўнасці ляжыць у тым, што наш народ не мае веры ў моц калектыўных дзеянняў. Нам заўсёды неабдходны прымус. Што вырашыла наверсе ўлада, з тым мы і згаджаемся. Можа, 5 ці 6 адсоткаў насельніцтва маюць ўласныя мерканаванні. Астатнія ў грамадска-сацыяльным плане туды нахіляюцца - куды ўладны вецер гне. Ва ўсялякім разе лепш забыцца на старое, а жыць з надзеяй на «Ўсходняе патрнерства», там, можа, грошай дадуць.

І вось атрымоўваецца, што па дадзеных сацыяльнага аклікання на сённяшны дзень 39,6 адсоткаў людзей хочуць, каб наша краіна ўступіла ў Еўрапейскі Саюз пад прэзідэнтвам Лукашэнка. Няўжо нам не баліць жахлівы 1999 год і пасля тага яшчэ дзевяць гадоў, калі мы верылі "Навінам" і "Панараме"?

annetarasovoi@gmail.com