Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі і Літвы"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "14 лістапада 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Афіцыйная палітыка Беларусі ў дачыненні да гісторыі знаходзіцца на лініі Сталіна"

"" "Беларусь застыла перад глабалізацыяй"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае? Усяго дзесяць гадоў таму..."

"" "Дні каляндара - чорныя і чырвоныя"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Нам застаецца адзін тапонім - Беларусь"

"" "Дзяржава нічога не зрабіла для памяці аб нявінна расстраляных"

"" "Ён Беларусь і ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

 

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

 

Іх быццам і не было...

 

 

 

04/07/2009

Беларусь адзначыла ўрачыстасці, звязаныя з вызваленнем ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Аддаючы даніну подзвігу бацькоў і дзядоў, як не ўспомніць аб тых беларусах, якія ваявалі з фашызмам у войсках іншых краін або не ваявалі, таму што былі нявінна забітыя напярэдадні войны.

У сакавіку 1940 года Сталін атрымаў ліст Берыі, якi прапаноўваў расстраляць польскіх афіцэраў без судовай працэдуры. Акрамя 14,7 тысяч ваеннапалоных, планавалася расстраляць яшчэ 11 тысяч вязняў турмаў заходніх абласцей Беларусі і Ўкраіны. 22 сакавіка Берыя падпісаў загад "Аб разгрузцы турмаў НКУС УССР і БССР", гэта значыць, аб расстрэле. Паводле загаду, у Мінск падлягала перавесці 500 арыштаваных з Пінска, 1.500 - з Брэста, 500 - з Вілеек, 450 - з Баранавіч. Адначасова рыхтавалася дэпартацыя 20 тысяч сем'яў тых, каго вызначылі да "разгрузкі". Раёнам высялення прызначылі Казахстан; тэрмін ссылкі ўсталёўваўся 10 гадоў.

Загад аб пачатку "аперацыі па разгрузцы" Старабельскага, Асташкаўскага і Казельскага лагераў паступіў у канцы сакавіка. У гэты час у Старабельску ўтрымоўвалася 8 генералаў, 55 палкоўнікаў, 126 падпалкоўнікаў, 316 маёраў, 843 капітана, 2527 іншых афіцэраў, 9 ксяндзоў, 2 абшарніка, 5 дзяржаўных службоўцаў, 1 навучэнец, 1 лакей былога прэзідэнта Польшчы. У Казельскім лагеры было 4599 ваеннапалонных, уключаючы 1 адмірала, 4 генералаў, 28 палкоўнікаў, 75 падпалкоўнікаў, 232 маёраў, 659 капітанаў, 3480 іншых афіцэраў, 8 ксяндзоў, 9 абшарнікаў, 61 дзяржаўнага службоўца, 5 салдат, 37 іншых асоб. У Асташкаўскім лагеры былі 6364 чалавека, з іх афіцэраў войска - 48, афіцэраў паліцыі - 240, паліцыянтаў малодшага каманднага складу - 775, радавых паліцыі - 4.924, турэмных працаўнікоў - 189, выведнікаў - 9, ксяндзоў - 5, салдат і малодшых камандзіраў войска - 72, іншых - 54. Большасць з іх была беларусамі.

У красавіку 1940 года Катыньскія ахвяры прывозілі з лагера ў Казельску. Стрэламі ў патыліцу быў пакладзены ў масавыя магілы ўвесь склад лагера - 4500 чалавек. У Курапатах было расстраляна не меней 3 тысяч палонных, якіх даставілі з Пінска, Брэста, Баранавіч. У Беларусі няма да сённяшняга дня спісу невінаватых беларусаў з адрасамі свайго нараджэння. У Польшчы аб іх моляцца як аб паляках, а мы не молімся, аддаўшы застрэленых беларусаў у чужыя рукі.

395 вязням захавалі жыццё. У іх лік патрапілі людзі, якія цікавілі выведку як крыніца інфармацыі. Пакінулі ў жывых людзей, аб якіх замаўлялі ўплывовыя еўрапейскія, першым чынам італьянскія асобы.

На вызваленыя лагерныя месцы патрапіла другая хваля палонных з Заходняй Беларусі і Літвы. У Казельскі лагер завезлі 2500 інтэрнаваных. Вось у Казельску зняволеныя вырабілі ікону Маці Божай Казельскай. Галоўнымі стваральнікамі абраза выступілі віленскі журналіст Валяр'ян Харкевіч і паручнік Тадэвуш Бірэцкі. Маляваў абраз мастак Мікалай Артышэўскі. Ён аб'яднаў рысы двух галоўных святынь Беларусі - Астрабрамскай Панны Марыі і Жыровіцкай Маці Божай. Пад абраз была скарыстаная дошка, якой на лагернай кухні зачынялі бочку з цвілай капустай. Разьбяром быў паручнік Тадэвуш Зялінскі. Гэты абраз зняволеныя бераглі як святыню -- маглі і іх хутка "разгрузіць", як паступілі з 4500 палоннымі Але тут здарылася непрадбачанае - Гітлер напаў на СССР, і Сталін стаў мяняць сваю пазіцыю наконт ваеннапалонных.

23 жніўня 1941 года па дамоўленасці паміж польскім эмігранцкім урадам у Лондане і Крамлём было вырашана сфармаваць на тэрыторыі СССР польскі корпус у 33 тысячы чалавек, у асноўным з палонных. Камандзірам корпуса прызначылі генерала Ўладзіслава Андэрса, былога камандзіра брыгады кавалерыі ў Наваградскім ваяводстве, які патрапіў у палон параненым і быў вязнем на Лубянцы.

Былы вязень Старвбельскага лагеры, афіцэр уланскага палка Юзэф Чапскі па загадзе Андэрса аб'язджаў лагеры, адшукваючы палонных і аб'яўляючы аб наборы ў корпус. Ён не змог знайсці 16 тысяч афіцэраў, занесеных у спісы восені 1939 года. Савецкія ўлады цынічна растлумачылі, што гэтыя людзі збеглі ў Маньчжурыю (!), а між тым яны год ляжалі ў непазначаных магілах.

Чапскі (1896—1993) нарадзіўся і правёў дзяцінства ў маёнтку Прылукі пад Мінскам, добра ведаў рускую і беларускую мовы, быў вядомы на Захадзе як таленавіты мастак. Пасля вайны Юзэф Чапскі распавёў аб сваіх уражаннях ад паездкі па лагерах у кнізе "На нялюдскай зямлі" (Парыж, 1949 год). У нашых бібліятэках гэтай кнігі не было і няма.

Калі немцы раскапалі ў 1942 году Катыньскія пахаванні, Савецкі ўрад быў прымушаны казаць, што растрэл ваеннапалонных – жахлівае геспатаўскае злачынства. Толькі пасля развалу СССР Ельцын сказаў, што гэты жахлівы "гестапаўскі" расстрэл правялі органы НКУС.

Вестка аб наборы ў Польскае войска атрымала ў лагерах СССР шырокі водгук. У ствараемы польскі корпус рынуліся ўсё, хто меў грамадзянства Рэчы паспалітай, паколькі гэта дазваляла вырвацца з савецкіх турмаў. Андэрс дамогся, каб склад яго корпуса быў павялічаны да 96 тысяч чалавек. Сталін жадаў, каб корпус ваяваў з немцамі на савецкай зямлі – тады ішла бітва за Маскву. Андерс пярэчыў гэтаму, спасылаючыся на дамоўленасці. Ён прыклаў шмат высілкаў, каб вывесці свой корпус з тэрыторыі СССР. Гэта атрымалася, калі ў пачатку 1942 года Англія перакінула частку сваіх сіл са Сярэдняга Ўсходу ў Індыю для вайны з японцамі. Месца ангельцаў заняў 2-й польскі корпус. Андэрс вывяў 115.000 чалавек. Корпус нёс службу ў Іране, Іраку, Палестыне, Егіпце. Калі саюзныя войскі высадзіліся ў Італіі, салдат войска Андэрса чакаў штурм Монтэ-Касіна.

Горы Монтэ-Касіна перакрывалі шлях войскам заходніх саюзнікаў на сталіцу Італіі. На гары Касіна ў замку Монтсегур размяшчаўся адзін з самых старых і знакамітых італьянскіх манастыроў, заснаваны святым Бенедыктам у VI стагоддзі. Манастыр у Монтэ-Касіна быў пераўтвораны ў абарончы прытулак з артылерыйскімі пазіцыямі. Абараняла "лінію Густава" 10-я нямецкая армія.

Саюзныя войскі, пачынальна з студзеня 1944 года некалькі раз спрабавалі авалодаць масівам. Няўдача спасцігла тут 5-ю армію ЗША, якая панесла вялікія страты, але нічога не дамаглася. Пасля гэтага амерыканцы пачалі бамбаваць умацаванні і старажытны манастыр, звяртаючы яго ў руіны. 23 сакавіка 1944 года генерал Ліс, камандзір 8-й англіскай арміі, у якую ўваходзіў 2-й польскі корпус, прапанаваў Андэрсу ўзяць удзел у наступе, мэтай якога было адкрыццё дарогі на Рым. На корпус Андэрса ўскладаўся непасрэдны штурм Монтэ-Касіна. У падпадзяленнях, якім выпала штурмаваць, было шмат беларусаў.

"Направа бачым Монтэ Кайро - найвышэйшы шчыт у гэтым раене (1.669 мэтраў). Удалечыні - Сан Анжэле, што мы пазьней зьлілі крывёй - гара. -- апісаў умацаваны раён удзельнік бітвы, беларускі пісьменнік, афіцэр 2-го карпуса Пётр Сыч. -- Горы абніжаюцца й іхны масыў канчаецца разьбітым манастыром на гары... Бачныя вялікія чырвоныя плямы, быццам бы гара сьцякала крывею."

За некалькі дзён корпус заняў гару Монтэ Кайра і мястэчка П'едемонтэ. Страты корпуса Андэрса склалі 924 забітымі, 2930 параненых, 345 зніклі без весткі (пад артогнем і бамбаваннямі). Траціну частка корпуса і адпаведна страт склалі беларусы. 26 ліпеня 1944 года быў заснаваны памятны крыж "За Монтэ-Касіна". Памятным крыжом былі ўзнагароджаныя 48 тысяч чалавек, сярод якіх больш 10 тысяч беларускіх салдат 2-го корпуса.

Пасля канчатка вайны і расфармавання арміі Андэрса частка беларускіх салдат вярнулася на радзіму, спадзяючыся, што іх сустрэнуць як барацьбітаў з фашызмам. Але жыццё паказала, што яны памыліліся ў сваіх надзеях. У красавіку 1951 года 4.520 "андэрсаўцаў", якія вярнуліся ў родную Беларусь па рэпатрыяцыі з Англіі, былі разам з сем'ямі высланыя ў Казахстан, Сібір. Сталінская ўлада гвалтоўна пазбавіла іх маёмасці і ператварыла ў "спецпераселенцаў". Іх хаты, іх двары былі канфіскаваныя, а тое, што можна выкрасці, - параскрадана. Спецпераселенец даваў распіску, у якой паказвалася, што ён "па рашэнні Рады Міністраў СССР пакінуты на спецпаселенне навечна". Спроба ўцёкаў мела следствам жорсткае пакаранне - 20 гадоў катаржных прац.

З 1957 года "андэрсаўцам", гэтым ахвярам сталінскіх рэпрэсій, дазволілі вяртанне на радзіму. Але скарыстацца дазволам было складана, паколькі канфіскаваную ўласнасць не вярнулі. Не кампенсавалі аднятых рэчаў, хат, зямлі, здароўя. Аб іх ніколі не ўспаміналі на ўрачыстасцях Дня Перамогі, нібы іх і не было ў нашай нядаўняй гісторыі.
Некалькі гадоў таму Юры Грыбоўскі і Кузьма Казак напісалі даследанаванне "Забытыя жаўнеры Польскага войску ў гадзіны Другой сусветнай вайны". Там ёсць спісы загінулых беларусаў. Наклад кнігі 300 асобнікаў.

 

 

annetarasovoi@gmail.com