У друку

marker"Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіжскага замку". - Часопіс "Дзеяслоў", №№20-21 (1/2 2006), Мінск.

"""Кастусь Тарасаў". - Мінск, Кнігазбор", 2012 (аповесць "Скарб Нясвіжскага замка" у складзе зборніка).

 

Руская версія аповесці не публікавалася.

 

Фрагмент аповесці прыведзены паводле выдання "Аўдытарская праверка ў Нясьвіжы, альбо Скарб Нясьвіжскага замку". - Часопіс "Дзеяслоў", 1/2 2006, Мінск.

 

 

 

 

 

 

 

 

Любімай Таццянцы

 

Прадмова

Шмат гадоў таму мне з маіх дасьледніцкіх інтарэсаў давялося праглядаць у Нацыянальным архіве Літвы інвентары панскіх маёнткаў пазамінулага стагоддзя. У фондзе Радзівілаў (ф. № 1280) сустрэлася мне справа № 1755-1, атрыбуцыя якой гучала так: "Нататкі ўладальніка маёнтка Ветрын Віцебскай губерні пра ўладкаваньне прыбытковых рыбных сажалак. Узгадваюцца князі Радзівілы". Выкладаньне досьведу па ўладкаваньні таварных сажалак займала восем старонак, але да іх дададзены быў непараўнальна большы па аб'ёму рукапіс аўтара з яго прыватнага жыцьця відавочна белетрыстычнага характару. Абодва дакументы былі напісаны на рускай мове, і, цалкам магчыма, з гэтай прычыны літоўскіх дасьледнікаў не зацікавілі, ва ўсялякім разе, у навуковы ўжытак рукапіс ніхто не ўключаў і нават нідзе пра яго ня ўзгадваў. У заказе на фотакопіі неабходных мне дакументаў пазначыў я і справу № 1755-1. Нядаўна, разьбіраючы незапатрабаваныя запасы архіўных выпісак і мікрафільмаў, зацікавіўся я названымі нататкамі гаспадара Ветрына. На першай старонцы мелася прысьвячэньне: "Мілым маім унукам у старэчы вольны час занатаваная быль са мной. Для іх, маю надзею, будзе цікавай незвычайная службовая прыгода іхнага дзеда. 1851". Ня ведаю, як былі ўспрынятыя запіскі ўнукамі аўтара, але мне яны падаліся цікавымі для сучаснага чытача. Яны ў перакладзе і склалі гэтую публікацыю, усе судовыя і вайсковыя дакументы, датычныя падзей 1812 году, пакінутыя на мове арыгіналу.

 

 

СПРАВА АБ КАРЫСТАЛЮБСТВЕ

Прашэньне георгіеўскага кавалера

Уцягнуты ў гэтую гісторыю я быў у траўні 1816 году, на пятым месяцы службы маёй у Аўдытарскім дэпартаменце Ваеннага Міністэрства. Ранкам таго дня генерал-аўдытар Закрэўскі выклікаў мяне да сябе ў кабінет і, прапанаваўшы прысесьці, пацікавіўся:

- Пан палкоўнік, вы знаёмыя са справай генерал-маёра Тучкова 2-га.

Па тону яго і па прапанове заняць крэсла каля стала я зразумеў, што генерала мала цікавіць мой адказ, калі ён нават будзе станоўчы, і што ён падрыхтаваў для мяне нейкую справу. Я адказаў, што начуты аб непрыемнасьцях генерал-маёра ў ваенны час, але наколькі яны вартыя веры не магу меркаваць. Пра Тучкова я ведаў толькі тое, што ён, калі быў дзяжурным генералам Малдаўскай арміі Чычагава, патрапіў у няласку і нават быў адхілены ад пасады ў часе выгнаньня Напалеона, напярэдадні таго, як пачыналася раздача ўзнагародаў. Аднак па ваенным ведамстве ён лічыўся, хоць ня меў утрыманьня ўжо чацьвёрты год.

- Я таксама начуты плётак, – прызнаўся Закрэўскі. – Цяпер давядзецца некаторыя ўдакладняць. Тучкоў быў адстаўлены ў студзені 1813 году па абвінавачваньні ў самавольнай канфіскацыі каштоўнасьцяў ды іншых рэчаў, належачых князю Дамініку Радзівілу, да таго ж з немалым ценем падазрэньня ў карысталюбстве. Цяпер генерал-маёр даслаў прашэньне на імя гасудара з "просьбою распорядиться о расследовании несправедливости, над ним учиненной". Так пан Тучкоў сваё прашэньне сфармуляваў, – падкрэсьліў Закрэўскі. – Яно прышло ў Галоўны штаб, і я мушу дакласьці аб ім гасудару са сваімі прапановамі, але ў гэтым лісьце і, галоўнае, ў папярэдніх абставінах зашмат таямнічых загадак…Закрэўскі зрабіў паўзу, якая нібыта рыхтавала мяне да ўспрыняцьця важных таямніцаў, я адрэагаваў тым, што паварушыўся ў крэсьле, пазначаючы ўзмоцненую ўвагу, і тады таямніца была мне давераная.

- Гасудар неаднойчы ўзгадваў аповяды нябожчыка князя Рапніна пра неверагодныя багацьці, якімі валодалі дзед і дзядзька князя Дамініка Радзівіла – значыць, яны перайшлі да ўнука, – пра 12 залатых статуяў апосталаў, бачаных Рапніным асабіста ў нясьвіжскім замку, калі ён быў паслом імператрыцы Кацярыны ў Польшчы. Па яго словах, там залатымі зьліткамі быў застаўлены падвальны пакой, памерам як гэты вось мой кабінет. І князь Адам Чартарыйскі таксама бачыў скульптуры ў замку на ўласныя вочы. Падлеткам ён там быў разам з бацькам. Аднак пасьля візіту ў замак войскаў адмірала Чычагава ў рэляцыях ні аб зьлітках, ні аб залатых скульптурах не паведамлялася. Быццам карова іх языком зьлізала. Тучкоў у маладыя гады, пры імператрыцы Кацярыне, служыў у Літве, шмат пра мясцовых вяльможаў быў начуты. Таму: ці ўсё ім канфіскаванае дастаўлена ў дзяржаўныя ведамствы? Дзе, напрыклад, гэтыя скульптуры кожная вышынёй ці ў локаць, ці ў поўны рост?

- А ў чым іхняя каштоўнасьць для дзяржавы расейскай? – спытаў я, адчуваючы, што генерал-аўдытар атрыманае прашэньне ўжо з кімсьці абмяркоўваў і зараз паўтарае зусім не свае думкі.

- Ну для дзяржавы, можа і няма каштоўнасьці, – адказваў Закрэўскі. – Дзяржава нашая і большыя страты цярпела. А для гасудара, мяркую, каштоўнасьць не ў грашовым вызначэньні, а па прававой значнасьці сваёй. Статуі быццам бы былі здабытыя ці набытыя ў Стамбуле, гэта значыць маюць візантыйскае паходжаньне. Нешта ня ведаю выпадкаў, каб хто-небудзь адміралам і генерал-маёрам дазваляў браць на добрую памяць рэчы з чужой маёмасьці, тым больш такой даўніны залатую скульптуру. Гэтак у моду можа быць прынята, што кожны сам дасьць волю ўзнагароджваць сябе ў памер уласнага разуменьня заслугаў… Таму, прашу, Андрэй Юр'евіч, падрыхтаваць для азнаямленьня ўсе належныя дакументы і скласьці аб гэтай справе сваё поўнае меркаваньне…

- Сёньня ж і займуся, пан генерал-ад'ютант, – адказваў я, разумеючы, што нехта, над Закрэўскім вышэйшы, сурова выказаўся пра магчымасьць кожнага ўзнагароджваць сябе ў памер уласнага разуменьня заслугаў. Але пакуль што пад кожным разумеўся адзін Тучкоў…

- Вось і выдатна.

 

Службовы фармуляр

Пакінуўшы начальніцкі кабінет, я сказаў пісару адшукаць паперы генерал-маёра Тучкова 2-га па нашым дэпартаменце, што за чвэрць гадзіны было выканана. Справа генерал-маёра складалася, да майго зьдзіўленьня, усяго з некалькіх аркушаў. Першым зьверху ляжаў ліст Тучкова ваеннаму міністру князю Аляксею Іванавічу Гарчакову ад 28 траўня 1813 году. У ім істотная для мяне частка знаходзілася напрыканцы:

«Я не знаю к чему приписать несчастие, с известного времени меня преследующее. Быв дивизионным генералом и потом корпусным командиром, по просьбе некоторых поляков, во время войны, их бунта, отослан в Минск, для объясьнения по их просьбам, поданым по известному наущению, которых ничем доказать не могут; а я между тем четвертый месяц утесьняюсь, проживая здесь. Я вижу, что службы моей не хотят. Но больно мне то, что я не так служил, как другие, и что вступался в полезные для Отечества предприятия, в которых хотя и показал успех, но наделал чрез то недовольных правительством. Кому как не вашему сиятельству, по обязанности вашей, предстоит способ помочь Некрасовцам, пресечь их ропот, и отвратить вредные от того последствия.

Меж тем никто не призывает меня к действующей армии делить с ней труды походной жизни и славу подвигов, а я числюсь в армии без должности и состою под следствием".

Прашэньне гэтае падалося мне безпадстаўным, нават адмыслова цьмяным, быццам тайнапіс, – злосныя навучаньні палякаў і гоман някрасаўцаў не маглі мець суседства па розным сваім характару і паходжаньні. Мне здалося, што генерал Тучкоў старанна сваё прашэньне адточваў, абагульняючы розныя справы сваёй дзейнасьці.

Ніжэй знаходзіўся сьпіс фармуляра Тучкова з Інсьпектарскага дэпартаменту. Ён быў прадатаваны траўнем 1812 году. З гэтага кароткага дакумента я даведаўся, што Сяргей Аляксеевіч Тучкоў, нараджэньня 1767 году, быў прыпісаны да службы ў 1773 годзе, гэта значыць шасьці гадоў узростам, у 2-гі фузелёрны полк фузелёрам на сваім кошце, і значыўся ў ім да 1783 году, праходзячы чыны сяржанта і штык-юнкера. Апошняе азначала, што ён сьпецыялізаваўся па артылерыі і служыў у артылерыйскай роце пры палку. Далей пералічваліся паходы і бітвы, у якіх ён браў удзел.

"В 1788-1790 гг. воевал против шведов. В 1792-1794 гг. действовал против польских мятежников. При восстании мятежников в Вильне с целью истребить русский гарнизон, собрал свою команду, присоединил к ней другие войска, вышел из города, спас 16 орудий и знамена Нарвского и Псковского полков, отразил нападения поляков, взял их знамя и в плен роту пехоты с командиром ее подполковником Тетау, выжег предместье и бомбардировал город. За это награжден орденом св. Георгия 4-го класса. За отличные действия там же под Вильней и овладение укреплениями сего города награжден орденом св. Владимира 4-ой степени. В 1794 г. организовал роты конной артиллерии и за это награжден орденом св. Владимира 3-й степени. В 1796 г. укротил мятеж жителей Псковской губернии и за это награжден командорственным орденом св. Анны 2-го класса.

В 1801 – 1804 гг. находился на Кавказе, приводя к усмирению Грузию и Имеретию. Как гражданский губернатор Грузии организовал действенные меры по прекращению эпидемии чумы, за что был польщен благодарностью государя.

В 1807 г. генерал-майор послан был на усмирение украинских иррегулярных полков, которое с успехом исполнил. Тогда же сформировал бригаду, которая вошла в 16-ю дивизию.

В 1808 г. командиром 16-й дивизии вступил в Молдавию, участвовал в турецкой кампании, находясь в Дунайской армии под началом Голенищева-Кутузова. В августе 1809 г. генерал-майор Тучков 2-й назначен комендантом крепости Измаил. В 1810 г. основал возле крепости посад, где поселились задунайские переселенцы.

В феврале 1812 г. представлен командующим армией Голенищевым-Кутузовым к награждению орденом св. Владимира 1-й степени.

Образован в артиллерии и фортификации, языками владеет немецким, французским и польским".

Ніжэй старанным почыркам была зробленая прыпіска:

"В сентябре 1812 года Указом Сената крепость Измаил по просьбе жителей переименована в город Тучков".

Што ж гэтакага генерал-маёр нарабіў у сьнежні 1812 году, дзівіўся я, што бліскучая кар'ера георгіеўскага кавалера была прыпыненая? Які грэх трэба было яму зрабіць, каб і праз чатыры гады пасьля падзеяў знаходзіцца ў сьвядомым забыцьці ўладамі і падаваць прашэньне аб пераглядзе сваёй справы.

 

Скарга захавальніка княжых скарбаў

Яшчэ ў папцы была запіска, пададзеная аўдытарам Вялікай Дзеючай арміі ў 1813 годзе. Я пачаў чытаць. Запіска паведамляла, што ў лютым 1813 году генерал-маёр быў адхілены ад камандаваньня корпусам і пакінуты ў Менску для правядзеньня дазнаньня ў сувязі з абвінавачваньнем ў вялізных стратах, нанесеных маёнткам Радзівілаў, з якіх князь Дамінік, уладальнік Нясьвіжа, які здрадзіў прысязе на вернасьць расейскаму імператару, у той час служыў нашаму ворагу камандзірам польскага ўланскага палка ў корпусе маршала Мюрата. Скарга, якая заснавала справу, паступіла ў ваенны суд з менскага грамадзянскага суда, куды пазоўнік першапачаткова зьвярнуўся. Была і копія перадачы справы, пазначаная лютым трэцяга дня 1813 году:

Из Минского гражданского в Военный суд Военному губернатору Игнатьеву дело о забранных сокровищах из несвижского князя Радзивилла замка

ваше Превосходительство, милостивый государь

При сем препровождаю в копии переведенное с польского на российский диалект донесение, полученное мною от управляющего несвижским князя Радзивилла замком дворянина Альберта Бургельского...

 

""
tarasau.com@gmail.com