Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "17 верасьня 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Гісторыкі і палітыкі"

"" "Палітычная гісторыя Беларусі"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"

"" "Дні каляндара - чорныя і чырвоныя"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Адна краіна, адзін спосаб кіравання"

"" "Рарытэтны наклад"

"" "Ён Беларусь ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

Новае - гэта добра забытае старое


 

Міністэрства юстыцыі Беларусі, мабыць, па няведанню мінуўшчыны, дзейначае супраць БХД і "некананічэскіх" цэркваў на тых жа прынцыпах, за якія дзяржалася езуіцкая царква 400 гадоў таму.

Зараз Вярхоўны суд разглядае, можа, ужо і разгледзеў, скаргу заснавальнікаў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі супраць Міністэрства юстыцыі. Варта адзначыць, што заснавальнікі БХД летась двойчы праводзілі ўстаноўчыя сходы для рэгістрацыі партыі, і кожны раз Мін'юст адаўляў ім у рэгістрацыі.

Цяпер, згодна Мін'юсту, пад сумневам апынулася яшчэ трыццаць прозвішчаў, бо ёсць "неаспрэчныя" сведчанні суседзяў, што члены партыі не прапісаныя па адрасе, які ўказаны ў дакументах. У спісе заснавальнікаў 1051 асоба. Толькі 7 чалавек прадстаўнікі спэцслужбаў, Мін'юсту, мясцовай адміністрацыі прымусілі адмовіцца ад свайго подпісу. «Мы яшчэ будзем высвятляць у судзе, - заявіў прадстаўнік БХД, - абставіны гэтага. Можа, людзей папросту падманулі" Можа, так. Мін'юст скарыстаўся апіскамі, калі ў прозвішчы пастаўлена адна ня тая літара, а мусіць стаяць "тая", перед якой суд падыме рукі. Яшчэ адна “сур’ёзная” прычына: з выказваньняў суседа зроблена выснова, што чалавек не пражывае ў кватэры, хаця ён там прапісаны. Але браць пад увагу сведчанні суседа - гэта з боку Мінюсту нонсэнс.

Зразумела, Мінюст вельмі далёкі ад таго, каб "праверыць" светапогляд самой партыі. З "светапоглядам" усё ў парадку, інакш бы Мінюст абвясціў, што партыя жадае парушаць канстытуцыйныя нормы. Таму Мінюст "выбаркова" ходзіць па адрасах тых, хто няправільна назваў свой адрас або пераблытаў літару ў прозвішчы. Па модзе нашага веку ўсё робіцца "демакратычна" – самае демакратычнае сказаць, што нейкі заснавальнік назваў не той адрас, які пацверджаны пячаткой. Мінюст зусім не спяшаецца за ўчынкам Мікалая Крыштофа Радзівіла, які ўсіх кальвіністаў і аріян прымусіў пакінуць Нясвіж, Клецк, Ішкальдь, Кайданава. У выніку гэтага, мякка гаворачы, дзіўнага ўчынку Сіроткі 20-гадовая праца кальвінісцкіх прапаведнікаў апынулася марнай. У самае незайздроснае становішча патрапілі арыяне, якія вылучаліся крытыкай грамадскага ладу, а іх ідэолагі прапавеавалі сацыяльную роўнасць і г. д. Дзейнасць "кананічнага" касцёла прывяла да эміграцыі самых годных навукоўцаў і мысліцеляў у Галандыю і Англію. І мы стагоддзямі сумуем аб страце сваіх адукаваных людзей.

Нялішнім будзе ўспомніць, што чатыры гады таму забаранілі пастару кальвінісцкай суполкі Л. Ліпеню займацца сваімі абавязкамі, таму што ён не зможа пабудаваць будынак кальвінісцкага збора. Доказы аб тым, што кальвінісцкі збор быў разбураны бальшавікамі, і пабудаваць яго павінна дзяржава, не прымаліся ў разлік.

БТ нядаўна паказала рэпартаж, дзе галоўны рэдактар "Беларускай думкі" энергічна выступаў з крытыкай БХД за тое, што партыя гэтая малалікая, ёсць заяўкі, зробленыя інтернетным спосабам, і нічога там няма, акрамя таго, што члены партыі крэсцяцца. Іншы крытык БХД зрабіў дзіўную заяву, што партыя жадае атрымаць дазвол на регістрацыю толькі для таго, каб нейкія заходнія сілы плацілі грошы яе вышэйшым асобам, а радавым чальцам нічога не дастанецца.

Не маральна, што супраць БХД злучанымі высілкамі выступаюць Вярхоўны Суд і дзяржаўны канал БТ: што ня зможа суд, то можа зрабіць прапагандыст, даслаўшы цёмную недарэчную "даведку" гледачам, якія вераць тэлеінфармацыі.

Ня ведаю, наколькі ідэі хрыстыняскай дэмакратыі займаюць грамадства, многа ці мала - тысяча заснавальнікаў партыі без 7 асоб, якія адмовілася ад свайго подпісу, але я ведаю, што ні Мінюст, ні адна спецарганізацыя ня можа паўтараць тое, ад чаго мы пацярпелі значна раней. Хоць кажуць, што новае - гэта забытая старое, але яно ўсё ў трэшчынах і можа параніць свайго карыстальніка.

 

annetarasovoi@gmail.com