Матэрыялы выходзілі ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.
"Польскі падзел Беларусі 1921-1939"
"Палітычная гісторыя Беларусі"
Першы жалобны дзень у Курапатах"
"Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"
"Пацярпелы ад усіх уладаў"
"Адна краіна, адзін спосаб кіравання"
"Новае - гэта добра забытае старое"
Артыкулы на рускай мове чытаць
15 год як няма сярод нас аўтара шчымлівай песні «Зорачкі» Сяргея Новік-Пяюна. Для нашага чытача ён асоба амаль незнаёмая з той прычыны, што няма прарока са сваёй Айчыны.
Сяргей Новік 20-гадовым хлопцам, які скончыў наўстаніцкія курсы ў Вільні, стварыў першы ў Польшчы беларускі хор ў весцы Лявонавічы на Нясвіжчыне. Гэты хор дзейчае і зараз, але ў 1926 годзе за беларушчыну Новік адбыў 5-гадовую ссылку на польскім Памор'і, дзе беларускай мовы ніхто не ведаў. У 1929 годзе, у час роспачы па родным краі, Новік-Пяюн напісаў славутыя «Зорачкі» - песню, якая стала папулярнай ў Заходняй Беларусі і сярод вязняў фашысцкіх і сталінскіх лагераў. З друку выходзяць ягоныя кніжкі: “Ёлка Дзеда Мароза”, “Пакой у наймы” , “Цудоўная ноч”, “Прадка пад крыжам”. Вершы Сяргей Новік пачаў друкаваць яшчэ ў 1924 годзе ў беларускамоўных выданнях “Сын беларуса”, “Маланка”, “Шлях моладзі”, Беларуская крыніца”. Там жа, на гэтым Памор'і, ён ілюстраваў часопіс «Заранка», зрабіў у жывапісу замалёўкі «Нясвіжскага замка», «Вятраку ў Леанавічах», «Сядзібы в Смолічах», маючыя мастацкую вартасць.
У 1938 годзе Сяргей Новік-Пяюн разам з жонкай Людмілай выдаюць “Газету Слонімскую”(на польскай мове, тады газету па-беларускі не дазволілі ўлады). «Газета Слонімская» раз на тыдзень выходзіла да пачатку сусветнай вайны. Працяты беларушчынай галоўны рэдактар зведаў Баранавічскую турму, але 17 верасня яго вызвалілі. Пачыналася новае жыццё: дзве дачкі, жонка, ён быў дыректарам Слонімскага музэя, навокал была аб'яднаная Беларусь, а не Польшча. У чэрвені 1941 года Сяргей Новік быў паранены і застаўся ў хаце. У 1943 годзе Новіка-Пяюна па даносе арыштавалі гестапаўцы. Жонка была адразу ж змешчана немцамі ў канцлагер Калдычэва, дзе хутка загінула. У турме Сяргей Новік захварэў на тыф, і хворага немцы кінулі ў Калдычэва. Пры адступленні немцы вырашылі расстраляць вязняў. Каб у дачок быў бацька, Бог даў Новіку збавенне, - яго паранілі. Сяргей выдаў сябе за мёртвага і выратаваўся.. Хутка Слонім вызвалілі, Сяргей Новік-Пяюн вярнуўся ў горад і стаў дырэктарам музэя. У сакавіку 1945 года ён быў арыштаваны органамі НКУС і асуджаны на 10 год. За што яго, пакутніка Кадлычэва, пазбавалі волі, разуменню не паддаецца. Мабыць, следчаму здалося, што ня можа быць свабодным чалавек, які пры немцах быў дырэктарам Слонімскага музэя і гаворыць на беларускай мове. Усе доказы - што ў Калдычаве загінула жонка, што яго расстрэльвалі, што ён цудам жывы - да ўвагі НКУС не браў. Настрашаная цешча з дзвюма дачкамі ўцякла ў Польшчу, а Сяргей Новік-Пяюн паехаў на Калыму. Дзяцей сваіх больш ніколі не бачыў.
Праз 13 гадоў ён быў рэабілітаваны і прыехаў на Беларусь. Яму далі аднапакаёвую кватэру ў Мінску і прызначылі пенсію, залічыўшы калымскі год за два. Быццам бы ён правацаў на Палярнай станцыі. А голад, здзекі аховы, смерць соцень вязняў, увезеныя в Польшчу дзеці - за гэта ніхто не папрасіў дараваць. Вось усе «дарункі» савецкіх ўладаў за 13 гадоў ў канцлагеры. Яму было 54 гады.
У 1961 годзе Сяргей Новік-Пяюн прыходзіць у Саюз пісьменнікоў і, выкладаючы ў сваёй заяве шэраг вершаў і кніг, просіць прыняць яго ў Саюз. Паэту з 30-гадовым стажам, першаму галоўнаму рэдактару «Газеты Слонімскай» адмовілі і адмаўлялі ў прыняцці 23 года запар (!). Да горасных крыўд, перажытых за жыццё, прыбавілася яшчэ несумленная крыўда, зробленая Саюзам пісьменнікаў. Нішто не мяшала Саюзу прыняць Сяргея Новіка ў той жа момант і галосна распавесці пры яго лагерны сум. Але ні адзін з маючых уладу чыноўнікаў Саюза браць на сябе такі «шум» не асмеліўся. Фармальна гэтаму садзейнічала адсутнасць кніжак, выдадзеных у савецкай Беларусі, нібыта аўтар быў вінны, што краіну падзялілі. Дзякуй богу, Сяргей Новік-Пяюн наладзіў сувязі з беларускай газетай “Ніва” ў Беластоку, дзе друкаваў вершы і ўспаміны пра гісторыка Я. Стаброўскага, паэта Г. Леўчыка, генерала Я. Леашэню, мастака А. Карніцкага.
Прайшло 20 гадоў. Нарэшце Алегу Лойке удалося надрукаваць у «ЛІМе» добры артыкул пра Новік-Пяюна, а неўзабаве мінскае выдавецтва выдала дзве ягоныя кнігі - "Заўсёды з песняй”, “Зорачкі ясныя”. Гэта дазволіла пераадолець забарону «советскіх кніг», і Сяргей Новік-Пяюн стаў чальцом Саюза пісьменнікаў ў 1984 году. Яму было 78 гадоў.
Зорным часам для Сяргея Новік-Пяюна стаў прыезд Данчыка ў Мінск, дзе ён выступіў у Доме літаратара са сваім канцэртам і выканаў "Зорачкі". Гэта ўзвяло аўтара «Зорачак» у ранг беларускага героя. Песню пачалі спяваць, а вядомасць Сяргея Новік-Пяюна як паэта, кампазіратара, дзеяча беларушчыны стала істотнай. Так было да канца яго века. Ён сканаў ў 1994 годзе.
Кастусь Тарасаў