Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "17 верасьня 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Гісторыкі і палітыкі"

"" "Палітычная гісторыя Беларусі"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"

"" "Узяцце Варшавы"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Адна краіна, адзін спосаб кіравання"

"" "Рарытэтны наклад"

"" "Ён Беларусь ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

Хто не памятае мінулага, мусіць
перажыць яго зноў

 

 

15.10.2009


Дзесяць гадоў таму, 17 кастрычніка, у Мінску на "Марш свабоды" сабраліся 20 тысяч чалавек. Пры руху па вуліцы Першамайскай шлях калоне перакрылі амапаўцы. Агрэсіўнасць амапаўцаў вымусіла людзей да самаабароны. Былі арыштаваныя 100 удзельнікаў "Маршу" і асуджана 65 чалавек.

І хто памятае гэту сутычку перад мастом праз Свіслач? Мабыць, ніхто, акрамя ўдзельнікаў гэтай акцыі. Астатнія паглядзелі старанна знятыя аператарамі карцінкі ў вячэрніх "Навінах", дзе ў міліцэйскіх ляцяць камені, і праз дзень забылі аб гэтым. Калі ўладам было некарысна рабіць аб'яву аб нейкай сутычцы, дык телебачанне і дзяржаўны друк пра яе цалкам «не здагадваліся». Напрыклад, у тым жа годзе, 5 лютага, у цэнтры Мінска, бліз плошчы Перамогі, баявікі фашыстоўскай арганізацыі РНЕ ("Рускае нацыянальнае адзінства") збілі актывістаў Грамадзянскай ініцыятывы "Хартыя-97". Ніводзін з баявікоў не быў пакараны, міліцыя проста не прыняла захадаў дзеля затрымання вінаватых. 27 лютага адбылося антыфашысцкае шэсце ў Мінску пад дэвізам "Раздавім фашысцкую гадзіну" ў сувязі з падтрымкай уладамі груповак РНЕ. Заяўляльнікі шэсця былі пакараныя адміністрацыйнымі арыштамі.

30 сакавіка прайшоў арышт кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Міхаіла Чыгіра на выбарах, абвешчаных у сувязі з заканчэннем 5-гадовага тэрміну прэзідэнцтва А.Лукашэнкі. Пракуратура дала санкцыю на ўтрыманне Чыгіра пад вартай, каб сарваць выбарчы працэс. І той вельмі доўга сядзеў у турме.

5 красавіка ў Магілёве таямніча забіты Славамір Амбружэвіч - сябра БСДП "Народная грамада", назіральнік на выбарах. Цела знойдзена ў будаўнічым кар`еры на ўскрайку горада. Міліцыя адмовілася ўзбуджаць крымінальную справу.

6 красавіка адзначана заўчаснай смерцю пры загадкавых абставінах намесніка старшыні Вярхоўнага Савета 13-га склікання, старшыні Нацыянальнага выканаўчага камітэта Генадзя Карпенкі. На думку незалежных даследнікаў, Карпенка стаў ахвярай замаху на жыцце, закамуфляванага пад раптоўную смерць.

8 траўня бясследна знік экс-міністр ўнутраных справаў Беларусі, дзеяч апазіцыі Юры Захаранка пасля заявы пра намер стварыць апазіцыйны "Беларускі саюз афіцэраў". Дзе ён пахаваны - застаецца толькі гадаць.

24 траўня ў рэчышчы выкаранення беларускай мовы ў Гомельскім дзіцячым садзе № 99 Францішка Яўсеенку, якога бацькі выхоўвалі ў беларускай мове, "педагогі" прызналі непаўнавартасным і па шчыраму расізму прызначылі ў групу псіхічна недаразвітых дзяцей.

16 верасня ўвечары па дарозе дамоў зніклі віцэ-спікер Вярхоўнага Савета 13-га склікання, дзеяч апазіцыі Віктар Ганчар і генеральны дырэктар выдавецкай фірмы Анатоль Красоўскі. Бясследна зніклі не толькі яны, але і іх машына, толькі кавалачкі разбітай фары і кроў засталіся на месцы здарэння. Да сенняшняга дня ад абодвух не знайшлі аніякага следу. 16-га кожнага месяца апазыція ладзіць "Дзень зніклых", але дай бог, калі стаяць са здымкамі Ганчара, Красоўскага, Захаранкі і Завадскага 100 чалавек. Амапаўцы рвуць партрэты, вязуць, якіх заграбастылі, у аддзел, і там здзекуюцца.

3 снежня жорстка збіты "людзьмі ў цывільным" тэлерэжысэр Леанід Міндлін, які зняў фільм пра дыктатуру ў Беларусі. А 19 снежня ў Віцебску група "людзей у цывільным" люта збіла Барыса Хамайду - галоўнага рэдактара незалежнай газеты "Выбар".

25 сакавіка быў "Марш Свабоды", прысвечаны 82-й гадавіне Беларускай Народнай Рэспублікі. Удзельнічалі ў маршы 30 тысяч чалавек. Міліцыя і амапаўцы затрымалі 500 чалавек.

Вось такія сціплыя вытрымкі з 10-гадовай мінуўшчыны. Кажуць, што народ не валодае паўнотай ведаў - "дзяржаўныя" тэлебачанне і газеты паведамляюць усё добрае аб уладах і пляжаць апазіцыю, газеты "недзяржаўныя" зараз у кіёскі не бяруць, а з рук прадаваць забаронена. Гэта святая праўда. Але галоўны чыннік гэтакай бездухоўнасці ляжыць у тым, што наш народ не мае веры ў моц калектыўных дзеянняў. Нам заўсёды неабдходны прымус. Што вырашыла наверсе ўлада, з тым мы і згаджаемся. Можа, 5 ці 6 адсоткаў насельніцтва маюць ўласныя мерканаванні. Астатнія ў грамадска-сацыяльным плане туды нахіляюцца - куды ўладны вецер гне. Ва ўсялякім разе лепш забыцца на старое, а жыць з надзеяй на «Ўсходняе патрнерства», там, можа, грошай дадуць.

І вось атрымоўваецца, што па дадзеных сацыяльнага аклікання на сённяшны дзень 39,6 адсоткаў людзей хочуць, каб наша краіна ўступіла ў Еўрапейскі Саюз пад прэзідэнтвам Лукашэнка. Няўжо нам не баліць жахлівы 1999 год і пасля тага яшчэ дзевяць гадоў, калі мы верылі "Навінам" і "Панараме"?

annetarasovoi@gmail.com