Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "17 верасьня 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Гісторыкі і палітыкі"

"" "Палітычная гісторыя Беларусі"

"" "Першыя дзяды"

"" Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"

"" "Узяцце Варшавы"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Адна краіна, адзін спосаб кіравання"

"" "Рарытэтны наклад"

"" "Ён Беларусь ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

 

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

Начальнік дзяржавы

 

"Бацька польскай незалежнасці" Юзэф Пілсудскі добрых знакаў у памяці заходных беларусаў не пакінуў. Толькі кепскія.


Пілсудскі нарадзіўся ў 1867 году ў маёнтку Зулаў Свенцянскага павета Віленскай губерніі. Пасля верасня 1939 года гэты павет увайшоў у Вілейскую вобласць БССР. Яго бацька, Юзэф Пілсудскі, паходзіў з беларускага роду Гіняйтовічаў, вядомага па Грунвальдскай бітве. У 1874 году сядзіба Зулаў цалкам згарэла, і сям'я пераехала ў Вільню. Пасля гімназію Юзэф паступіў у Харкаўскі ўніверсітэт. Студэнцкае жыццё была нядоўгім. Яго брат Браніслаў апынуўся ўдзельнікам змовы, арганізаванай "Народнай воляй" для забойства Аляксандра III. Юзэф, які прывёз змоўшчыкам чамадан з дынамітам, быў як непаўнагадовы высланы ў Сібір. Менавіта ў гэтыя гады Пілсудскі зваў сябе беларусам.

Пасля ссылкі ён стаў адным з заснавальнікаў Польскай сацыялістычнай партыі, рэдактарам газеты "Robotnik". Раскрыццё друкарні прывяло да арышту Пілсудскага, якіпяць месяцаў прабыў у Пецярбурскім вар'яцкім доме, пакуль не уцёк. Ён становіцца арганізатарам тэрактаў для партыйнай касы. Асабліва вядомая яго "экспрапрыяцыя" у Безданах недалёка ад Вільні. Група напала на паштовы вагон і атрымала вялізныя грошы - 200 тысяч рублёў (каля 2.000.000 даляраў па сучасным курсе).

У 1914 году аўстрыйскі ўрад дазволіў Пілсудскаму мець у арміі польскія легіёны. Пілсудскі камандаваў толькі Першай брыгадай, але паралельна ён ствараў Польскую ваенную арганізацыю, якая дазволіла сфармаць Польскае войска. Лютаўская і Кастрычніцкая рэвалюцыя, Брэсцкі мір і рэвалюцыя ў Германіі дазволілі Польшчы адрадзіцца як дзяржаве.

Польшча адразу жа ўвязалася ва ўзброеныя канфлікты з немцамі - за Познань, з украінцамі - за Львоў і Ўсходнюю Галіцыю, з бальшавікамі - за Вільню і Беларусь. Палякі занялі Пінск, Наваградак, Баранавічы, Ліду, Вільню, Мінск і Бабруйск. У 1920 годзе Чырвоная Армія пачала наступ у Беларусі. У жніўні часткі Тухачэўскага падышлі да Варшавы. Пілсудскі, генерал Развадоўскі і французскі генерал Вейган падрыхтавалі контрудар. У бітве пад Варшавай Чырвонае войска панесла поўную паразу.

Польшча і Савецкая Расія склалі мірную дамову ў Рызе, па якой Заходняя Беларусь і Заходняя Ўкраіна былі прылучаны да Польшчы. Расчараваннем для Пілсудскага стала нежаданне летувісаў увайсці ў федэрацыю або канфедэрацыю з Польшчай. Генерал Жэліхоўскі, беларус па паходжанні, фармальна выйшаў з польскай службы і захапіў сваёй дывізіяй Віленшчыну, большасць насельніцтва якой складалі беларусы. У 1923 году Пілсудскі адмаўляецца ад усіх пастоў, але праз два года вырашае вярнуцца ў палітыку і пакончыць з "анархіяй".

Вайсковы міністр Жэліхоўскі засяродзіў пад Варшавай адборныя часткі, і перадаў камандаванне над імі Пілсудскаму. У краіне быў усталяваны рэжым аўтакратыі Пілсудскага, так званы рэжым санацыі (аздараўлення). Нацыянальны культурны рух знішчаўся задушэннем нацыянальнай культуры. На ўсю Заходнюю Беларусь была толькі адна беларуская школа ў Вільні, беларускіх інстытутаў, каледжаў, тэатраў, друкаваных выданняў не існавала. Вайсковыя часткі "паціфіціровалі" партызанскія атрады, у 1925 годзе прыгаварыў 72 партызанаў да 15-гадовай зняволення. Суд у Брэсце ў 1927 годзе асудзіў на тэрмін 10 гадоў турмы 30 сябраў КПЗБ. Была забаронена дзейнасць Беларускай сялянска-работніцкай Грамады (120 тысяч чалавек), а яе 400 кіраўнікоў рэпрэсіраваныя, у Косаве 1500 чалавек сялянскай дэманстрацыі былі жорстка разагнаны паліцыяй, а 6 лідэраў забітыя. У 1932 годзе Асташынскае (на Наваградчыне) і Кобрынскае сялянскае паўстанне задушана войскамі - 7 чалавек павешаны, 79 асуджаны. Польская таемная служба і маскоўскі НКУС абменьвае пісьменніка на пісьменніка - палітвязня Аляхновіча (адбываў пакаранне ў Салаўках) на палітвязня Тарашкевіча (сядзеў у Гродзенскай турме). 17 чэрвеня 1934 прыняў вязняў канцэнтрацыйны лагер у Бярозе Картузскай. У хуткім часе Пілсудскі памёр, але лагер на ўсю моц «перавыхоўваў» нацыянальных дзеячоў з Беларусі.

Пілсудскі быў аўтарытарным "Начальнікам дзяржавы". Ён любіў легенду аб сабе як аб "бацьку польскай незалежнасці". І жадаў, каб беларусы з крэсаў усходніх таксама сталі «добрымі палякамі». Што нам ад яго засталося? Саюз спалячаных беларусаў. Больш нічога.

 

annetarasovoi@gmail.com