Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.
"Польскі падзел Беларусі 1921-1939"
"Палітычная гісторыя Беларусі"
"Першы жалобны дзень у Курапатах"
"Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"
"Гонар Чэрчыля"
"Адна краіна, адзін спосаб кіравання"
"Новае - гэта добра забытае старое"
Артыкулы на рускай мове чытаць
30 лістапада Уінстану Чэрчылю было бы 135 гадоў. З іх ён пражыў амаль што век. Чэрчыль быў прэм'ер-міністрам Англіі, вядомым журналістам, лаўрэатам Нобелеўскай прэміі. Ён самы выдатны палітык XX стагоддзя.
30 лістапада 1874 года ў радавым замку Блэнхейм маці нарадзіла Уінстана на бале, пасля хуткага вальса. Няшмат людзей, якія могуць пахваліцца такімі незвычайнымі абставінамі з'яўлення на белы свет.
Закончыўшы кадетскую школу Сендхерст, Уінстан атрымаў прызначэнне на службу ў Індыі, дзе прызвычаіўся выкладаць на паперы ўсё, у чым удзельнічаў. Газеты пачалі друкаваць яго артыкулы. Па вяртанні на радзіму малады аўтар нават паспрабаваў свае сілы ў жанры рамана - атрыманы за "Саўрола" ганарар быў роўны яго пяцігадоваму афіцэрскаму заробку. У якасці карэспандэнта "Морнінг стар" ён выправіўся ў Суданскі паход, удзельнічаў у бітве пры Амдурмане - апошняй кавалерыйскай атаке перад з'яўленнем кулямётаў. Кніга пра гэты паход - "Бітва на розных берагах" - займела вялікі поспех.
Увосень 1899 году ён удзельнічае ў вайне Вялікабрытаніі з бурамі. Тут Уінстан Чэрчыль апынуўся ў палоне, уцёк з яго, быў у бітвах пад Вельдтам і Ледысмітам. У гэты час ён пазнаёміўся з Клеменцінай Хоўпер. Дзяўчына была на 11 год маладзейшая, скончыла Сарбону і захаплялася літаратурай. Бог паслаў ім сына і трох дачок. Чэрчыль прыдумаў сабе знешні вобраз - маленькі кацялок, галстук-бабачку, ваяўнічую сігару. І самае памятнае вынаходства - узнятыя ў знак перамогі пальцы у выглядзе літары V. З 1910 года ён быў міністрам унутраных справаў, першым лордам Адміралцейства, а ў часе першай сусветнай вайны - міністрам узбраенняў. Цікаўны да навінак Чэрчыль сам выпрабоўваў новыя самалёты. Аднойчы яго самалёт загарэўся, другім разам наогул разваліўся на часткі на 30-метровай вышыні. Але заўжды з-пад абломкаў выбіраўся жывы Уінстан Чэрчыль.
Росквіт палітычнай кар'еры Чэрчыля пачаўся 10 траўня 1940 года, калі ён становіцца ачольнікам нацыянальнага ўраду і адначасна міністрам абароны, лідэрам ніжняй палаты і лідэрам кансерватыўнай партыі, засяродзіўшы ў сваіх руках усе рычагі вядзення вайны з Германіяй. Менавіта Чэрчыль 8 мая 1945 года абвясціў суайчыннікам пра поўную капітуляцыю Германіі. Гэтым часам у Вялікабрытаніі праходзілі выбары. У Патсдамскім палацы Чэрчыль даведаўся, што ён ужо не прэм'ер-міністр. Гэтак англійскі народ адудзячыў ачольніка ўрада за атрыманую ў вайне перамогу.
Чэрчыль у 1946 годзе ў Фултанскай прамове трапна адзначыў, што Савецкі Саюз закрыўся «железнай заслонай» ад усяго свету, і гэтае вызначэнне да 1991 года падзялала краіны на два лагеры. Савецкі Саюз разваліўся, Польшча, Чэхія, Словакія, Румынія, Балгарыя, Літва, Латвія, Эстонія далучылася да ЕС, Расія будуе капіталізм, і «камунізм» сканаў у «халоднай вайне», якую ён абвясціў цэламу свету. Мэта, абгавораная ў бліскучых артыкулах Чэрчыля, была дасягнута.
Яму было 76 гадоў, калі ў 1951 годзе ён зноў стаў прэм'ер-міністрам. Летам 1953 году каралева Лізавета II узнагародзіла Чэрчыля Ордэнам Падвязкі - самым ганаровым ў Англіі. У гэты час ён перанес інсульт, і толькі воля Чэрчыля дазволіла яму працягваць працу прэм'ер-міністра. Ён перажыў Леніна, Мусаліні,. Гітлера, Сталіна, але сам меў такое пачуццё гонару, каб не зарадзілася нават іскра стаць дыктарам, і заўседы паважаў чужое жыццё.
Чэрчыль - аўтар шасцітомнай працы "Другая сусветная вайна", чатырохтомнай "Гісторыі англамоўных народаў". Сярод лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, без перабольшання вядомых на ўвесь свет, ён займае ганаровае месца. Не шмат хто ведае, што Чэрчыль меў яшчэ хобі мастака. Яго палатно “Маракеш”, якое ён пасля вайны падараваў прэзідэнту Трумену, дачка вырашыла прадаць, і яно пайшло коштам за адзін міліён даляраў.
Сканаў Уінстан Чэрчыль 30 студзеня 1965 года, і застаецца самым паважаным палітыкам XX стагоддзя.