Матэрыялы выходзілі ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "17 верасьня 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Гісторыкі і палітыкі"

"" "Палітычная гісторыя Беларусі"

"" "Першыя дзяды"

"" Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"

"" "Узяцце Варшавы"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Адна краіна, адзін спосаб кіравання"

"" "Рарытэтны наклад"

"" "Ён Беларусь ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

 

Артыкулы на рускай мове чытаць

РАРЫТЭТНЫ НАКЛАД

 

 

 

Нядаўна ў аддзеле даведкавай літаратуры Нацыянальнай бібліятэкі Рэспублікі я натыкнуўся на кнігі аб расстраляных у гады сталінскіх рэпрэсій літаратарах, журналістах, навуковых супрацоўніках, партыйных дзеячах. Кніг было за дзесяць, яны стаялі на асобнай паліцы. Мяне ашаламіў іх рарытэтны тыраж - пяцьдзесят экземпляраў (!). Гэта аб мільёне людзей нявінна забітых, замарданых у лагерах, невядома дзе пахаваных. Усе яны выдадзеныя недзяржаўным выдавецтвам З. Коласа - дзевяць тамоў хронікі рэпрэсаваных, так званых "ворагаў народа". Аўтар гэтай велічэзнай працы - Маракоў, сын расстралянага паэта Валерыя Маракова. Там аб кожным расстраляным ёсць даведка: што пісаў, які пост займаў, калі быў арыштаваны НКУС і калі быў расстраляны.

У дзяржаўных выдавецтвах на даведнік не хапіла духу, жадання або, пэўна, тут задзейнічала таемная забарона на літаратуру такога прызначэння - няма ў народзе цікавасці да вузкіх даведнікаў, яны толькі займаюць кніжны пляц і каштуюць дорага. Ва ўсякім разе з боку дзяржаўных выдавецтваў факт такога выдання мне невядомы. Аб сотнях тысяч рэпрэсаваных людзей у нас у Беларусі выдаецца нямала даследаванняў прыватнымі выдавецтвамі, часткова яны часопісныя. Урад, калі бы ён разумеў сваю сутнасць, быў абавязаны бы выдаць такія даведнікі аб бязвінна пацярпелых, хоць 50 тамоў і накладом чатыры тысячы, каб яны былі ў рэспубліканскіх, абласных, раённых бібліятэках. Але няма і не прадбачыцца такой працы. І сёння ёсць 9-томная "Расстраляныя літаратары…", зробленая Мараковым.

Першага жніўня 1937 года на вогнішчы ў "амерыканцы" нам. начальніка ўнутранай турмы НКУС Сакалоў і яго памагатыя Абрамчык і Гарбацэвіч палілі дзясяткі тысяч рукапісаў беларускіх літаратараў: Тарашкевіча, Галубка, Гартнага, Шашалевіча, Кляшторнага, Зарэцкага, Маракова, Нёманскага, Хадыкі, Чарота, Багуна, Вольнага, Галавача, Сташэўскага, Харыкі і шматлікіх іншых. Гэта нічым не лепш, чым спаленне кніг у Германіі нацыстамі. Толькі што там прысутнічаў натоўп людзей. А у нас спалілі рукапісы на зачыненым двары турмы. Калі празаік, паэт, гісторык расстраляны, то яго твор трэба спаліць. Назаўжды.

Але прайшло дваццаць-трыццаць гадоў, усе літаратараты, гісторыкі, журналісты, грамадскія дзеячы "рэабілітаваны" - для грамадскай думкі гэта значыць, што іх пазапраўна арыштавалі, мардавалі ў турмах, а потым застрэлілі стрэлам у галаву. Іх творы, закінутыя ў вогнішчы сталінскімі вылюдкамі, ператварыліся ў попел, перакрэсліўшы гады жыцця і энергію, выдаткаваную на іх стварэнне.

Дзяржава нічога не зрабіла для памяці аб нявінна расстраляных. Зняўшы з плечаў клопат за кожнае загубленае жыццё (так званая "рэабілітацыя"), беларуская дзяржава палічыла, што зрабіла і так даволі шмат. Але "рэабілітація" хутчэй тычыцца іхных дзяцей і сваякоў, якія да 1960-х гадоў баяліся, каб да іх па начах не прыйшлі арыштоўваць, як раней арыштавалі іх бацьку, маці, дзеда. У Беларусі няма помніка мільёну расстраляных, сасланых у лагер, у казахстанскіе пусткі, няма ўрадавых наведванняў ежаўскіх магіл для ўскладання кветак, адсутнічае прапаганда святой памяці ў народзе - ідзі, калі жадаецца, у Курапаты, у Червень, у Парк Чалюскінцаў, там, здаецца, ёсць крыжы, а нас гэта не хвалюе.

Паколькі ў Нацыянальнай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь сабраныя ў газетах, часопісах, кнігах усе вершы, паэмы, проза рэпрэсаваных літаратаратаў, дык яна павінна выступіць носьбітам гэтай памяці. Кожны год, скажам, на ўвесь кастрычнік, бібліятэка можа абсталяваць выставу дзеячоў літаратуры з іх здымкамі, творамі і ўказаннем, у якім годзе яны былі арыштаваная, а калі былі расстраляны. На другім паверсе вісяць маляўнічыя палотны, прысвечаныя мінуламу Беларусі, побач з імі будзе дарэчы размясціць вялікі падзел трагічнай гісторыі 20-50-х гадоў XX стагоддзя аб мільёне "ворагаў народа".

Напэўна, гэта выстава заахвоціць пашырыць даследаванне Маракова "Расстраляныя літаратары…" з рарэтытнага да сучаснага накладу, патрэбнага ўсім бібліятэкам Рэспублікі і людзям, пазбаўленым памяці аб гэтай нядаўняй катастрофе Беларусі.

 

Кастусь Тарасаў

 

 

annetarasovoi@gmail.com