Матэрыялы выходзілі ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.
"Польскі падзел Беларусі 1921-1939"
"Палітычная гісторыя Беларусі"
Першы жалобны дзень у Курапатах"
"Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"
"Адна краіна, адзін спосаб кіравання"
"Новае - гэта добра забытае старое"
"Ваўкавыск і тэўтонцы"
Артыкулы на рускай мове чытаць
600 гадоў назад на Вербніцу немцы напалі на Ваўкавыск. Па законах вайны напад на Вербную нядзелю быў блюзнерскім злачынствам. Мэтай яго была спроба забіць князя Вітаўта.
Грунвальдскую бітву святкуюць усе ўдзельнікі гэтай сечы. Перамога пад Грунвальдам змяніла еўрапейскую палітычную карту. Выйгралі б крыжакі бітву 16 ліпеня 1410 года, яны па дамоўленасці з венгерскім каралём Сігізмундам Люксембургскім далучылі б да сябе Жмудзь, Белую і Літоўскую Русь, Палессе, Падляшша, Мазавецкае княства, а Венгрыя стала панаваць над Паўднёвай Польшчай, Валынню і Падоллем. Вялікае княства і Польшча ператварыліся б ў маленькія княствы, якія жылі пад пратэктаратам Тэўтонскага ордэна. Таму нямецкі бок рабіў ўсё магчымае, каб прыслабіць дух і сілы суперніка. З гэтых разлікаў быў арганізаваны напад на Ваўкавыск.
На радзе ордэнскага капітула вялікі магістр Юнгінгед патрабаваў, каб маршал Валенрод са сваім палком таемна прайшоў па мазавецкім землям і напаў на Ваўкавыск, калі ў ім будзе знаходзіцца Вітаўт. Доўг маршала пастарацца захапіць вялікага князя або, у крайнім выпадку, забіць яго. Без князя Вітаўта не адбылася б вайна, вайсковы саюз Польшчы і Вялікага княства распаўся, і ордэн вырашыў бы усе ваенныя праблемы, выдаткаваўшы адзін полк.
Чаму крыжакі вылучылі для нападу менавіта Ваўкавыск? Таму што Вітаўт ехаў з Вільні ў Кракаў на спатканне з Ягайлай і быў абавязаны праехаць Ваўкавыск - іншага шляху не было. Невялікі Ваўкавыск быў блізкі да межаў Ордэна і наперадзе яго няма іншых гарадоў. Лазутчыкі данеслі, што Вітаўт са світай пасля прыпынку ў Слоніме будзе на Вербніцу ў Ваўкавыску. Валенрод падзяліў полк на дзве групы, каб зачыніць горад па Віленскім і Бресцкім шляхах. 16 марта, калі вароты ў горад былі адчыненыя і ў царкве і касцёле шла святочная служба, рыцары ўварваліся ў горад.
Даволі цяжка аднавіць тую колькасць смерцяў і супраціў гараджан, калі не захавалася ніякіх апісанняў. Па невялікіх звестках вядома, што старая драўляная царква была на замчышчы, сечаны касцёл, пабудаваны в 1400 году, стаяў на пляцы, вакол ніх былі мноства святкуючых людзей. Вось гэтых ваўкавысцаў крыжакі ў першую чаргу пачалі секчы.
Жахлівыя былі хвіліны: пешыя проці конных, без панцыраў, кальчуг, у адных кажухах проці сталёвых даспехаў, з незакрытымі галовамі проці зачыненых шлемамі немцаў, без адзінага шчыта, толькі з мечамі проці коп'яў і самастрэлаў. Каля царквы выкацілі насупраць варот некалькі санак і вазкоў, паставілі сценку. Хто не меў мяча, адрываў аглоблю. Мужчыны пабеглі за сагайдакамі, білі аглоблямі, секлі сякерамі пысы канёў; коні ўзьвіваліся, скідвалі рыцараў, валіліся з падсечанымі нагамі. Ад замка ляцелі ў немцаў стрэлы і, каля сцяны з вазкоў і мерцьвякоў, пачалася бойка…
На рынкавай плошчы стаяў вялікі маршал Ордэна Валенрод. Нішто не адцягвала яго ад напружанага чакання весткі пра смерць вялікага князя. Няпільная варта без пытанняў прапусціла некалькі санак з апранутымі ў ліцьвінскія кажухі рыцарамі; вартаўнікам тут жа перарэзалі горла. Валенрод думаў, што калі меркаваць па шаленству з якім яны абараняюцца, князь Вітаўт зараз знаходзіцца ў касцёле.
Праз паўгадзіны яму стала ясна, што Вітаўт у Ваўкавыск не прыбыў, і ён дарма губляе сваіх рыцараў у сутыкненнях з ваўкавысцамі. Ён сказаў падпаліць хаты і пакінуць мястэчка.
Усю ноч з Вербніцы ў ваўкавыскіх дварах дарабляла смерць тое, чага не паспела ў гібельны дзень. Пакутлівую ноч кляліся ваўкавысцы вярнуць мечамі доўг. Невыпадкова, што сярод 40 палкоў, высталеных Вітаўтам, была і Ваўкавыская харугва. У скарзе рымскаму папе на развязванне вайны Тэўтонскім ордэнам Вялікае княства адмыслова паказала і напад на Ваўкавыск у Вербную нядзелю.
Будзе справядліва, калі бы ў цэнтры Ваўкавыска быў усталяваны памятны валун з надпісам, што горад 16 сакавіка 1410 года зведаў блюзнерскі напад крыжакоў, і полк ваўкавыскай землі прыняў удзел у Грунвальдскай бітве.
Кастусь Тарасаў