Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.
"Польскі падзел Беларусі 1921-1939"
"Палітычная гісторыя Беларусі"
Першы жалобны дзень у Курапатах"
"Візіт патрыярха"
"Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"
"Адна краіна, адзін спосаб кіравання"
"Новае - гэта добра забытае старое"
Артыкулы на рускай мове чытаць
Не даў мне бог уцяміць, чаму патрыярх Кірыла вырашыў наведаць Беларусь, калі на чатырох палігонах ішлі вучэнні "Захад-2009". Для першага візіту маскоўскага архіпастыра ў нашу краіну гэтf быў самы непрыдатны час. З аднаго боку ідуць стратэгічныя вучэнні - ляцяць ракеты, танкі страляюць, салдаты ходзяць у атаку, а з іншага боку, прыязджае духоўны муж, які, у прынцыпе, павінен быць супраць войны, і гэтыя два бакі аб'ядналіся для падтрымкі абароны саюза супраць магчымай агрэсіі НАТО ў беларускім кірунку.
Нялішне ўспомніць, што першы і адзіны раз у 1655 году патрыярх Нікан прыязджаў у Віцебск падчас руска-беларускай войны, калі цар захапіў усю тэрыторыю Беларусі і палову Літвы. Пасля таго як рускіх выгналі, не далічыліся 2 мільёна чалавек. Пётр I пасаду патрыярха скасаваў, і ўсё XVIII, XIX, XX стагоддзі і ў савецкі час патрыярхі з візітамі нас не наведвалі.
Пасля 1996 года, калі да самастойнага кіраўніцтва рэспублікай прыйшоў А.Лукашэнка і быў падпісаны саюз з Расіяй, улада, не задумваючыся, абвясціла Беларусь праваслаўнай дзяржавай. Невядома адкуль адразу выскачылі 80 адсоткаў праваслаўнага насельніцтва, вернага маскоўскай патріархіі. Нават цені сумніва не заставалася, што гэта не тое, што паказваюць вынікі сацыялагічных апытанняў. Шэсць раз у Беларускі экзахрат прыязджаў патрыярх Аляксій, умацоўваючы ўплыў рускай царквы над беларускімі вернікамі. А ў сёмы раз з чатырохдзённым пастырскім візітам прыбыў патрыярх Кірыл.
Наша тэлебачанне шырока паказвала яго паездку ад Мінска да Полацка, абмен духоўнымі падарункамі, тры нагрудных крыжа на ўбранне мітрапаліту Філарэту, наведванне звана Мікалая Цудатворца, які пастаўлены замест стэлы ў памяць ахвяр канцлагера ў былым манастыры. Патрыярх Кірыл прыехаў, па яго словам, у родную хату. Выступаючы перад вернікамі, ён падкрэслена сказаў аб Беларусі: "Белая Русь - адзіная арганічная частка святой Русі. Белая Русь заўсёды займала асаблівае месца ў гісторыі ўсходняй праваслаўнай цывілізацыі. Яна была заходнім фарпостам. Дай Бог, каб і надалей духоўны і маральны ўплыў праваслаўнай царквы на беларускае грамадства ўзмацняўся". Фарпост - ваеннае слова. Яно азначае высунутую наперад варту, якая абавязана чуць набліжэнне чужынца або ворага, каб на галоўнай лініі, там, дзе праваслаўных колькі заўгодна, здолелі яго спыніць. Да далучэння Беларусі да Расіі каталіцкая царква таксама лічыла беларускія землі "усходнім фарпостам каталіцызму". Быць можа, патрыярх Кірыл вырашыў замяніць тую формулу, вядомую ўсім дасведчаным у гісторыі, яе люстраным падабенствам. Беларусь заўсёды была "фарпостам", і несла страшныя страты людзьмі і эканомікай ад рускіх, ад французаў, ад немцаў, ад палякаў. Чаму бы патрыярху Кірылу не сказаць, чуючы выцце танкаў і грукат выбухаў: "Вы талерантная краіна, вам нічога з Захаду не пагражае". Замест гэтага ў імперскіх расійскіх традыцыях ён вазглашае, што "Белая Русь - адзіная арганічная частка святой Русі". Нешта далёка гэта ад прызнання незалежнасці і самастойнасці Беларусі. Ды і паняцце "святой Русі" эфемернае, для беларускага вуха далёкае, каб лічыцца яе "адзінай арганічнай часткай".
Праваслаўе ёсць у Грузіі, Арменіі, у Латвіі (50 адсоткаў насельніцтва), на Ўкраіне. Але там расійскі патрыярх не скажа, што прыехаў у родную хату і што яны "адзіная арганічная частка святы Русі". Гэта было бы смешна для первых трох краін і занадта некарэктна для Украіны.
Але ў Беларусі кіраўнік рускай праваслаўнай царквы выказаўся гэтак аб "святой Русі"; нават калі бы не было вайсковых вучэнняў, якія здзіўлялі блізкія краіны, ён усе роўна выказаўся б так, бо гэтыя словы ёсць сутнасць яго пастырскага візіту. Ён так абвык да гэтай імперскай рыторыцы, што не мае сіл аглядзецца і зірнуць на "святую Русь" цвярозым вокам - на карупцыю, бандытаў, алігархаў, на пакінутых без увагі сялян. "Святая Русь" - гэтае праваслаўе ў чысціні сваіх надзвычайных патрабаванняў, гэта створаная ў манастырскай цішыні выява народа, які моліцца, пасціцца, працуе і не прэтэндуе на свабоду. Гэтага патрыярх жадае ад вернікаў Беларускага экзархата: каб аказвалі духоўныя і маральныя ўплыў на ўсё грамадства і не сыходзілі ў "заходнюю распушчанасць". Таму што, калі гэтая "заходняя распушчанасць" пераадольвае "фарпост праваслаўнай царквы - Белую Русь", нічога не застаецца нашым войскам, як яе спыніць.
Вось на гэтых пачатках і, можна казаць, выніках, патрыярх Кірыл скончыў свой пастырскі візіт для простых вернікаў на Беларусь і паабяцаў прыехаць іншым разам.