Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.
"Польскі падзел Беларусі 1921-1939"
"Палітычная гісторыя Беларусі"
"Першы жалобны дзень у Курапатах"
"Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"
"Адна краіна, адзін спосаб кіравання"
"Новае - гэта добра забытае старое"
Артыкулы на рускай мове чытаць
Палітычная геаграфія Беларусі
Калі я даўным-даўно вучыўся ў Мінскім інстытуце, нам чыталі лекцыі, звязаныя з палітычнай геаграфіяй. Гэта было ў савецкую эпоху, і Беларусь займала на лекцыях маленькае месца, падпарадкаванае імперскай геапалітыцы СССР. Зараз Беларусь стала самастойнай дзяржавай, яе геапалітыка накіраваная не толькі ў Расію, але і ў Польшчу, Літву, Латвію, краіны ЕС, Індыю, арабскі свет, Венесуэлу... Геапалітычная думка Расіі мае мноства працаў па важных праблемах сусветнай палітыкі і эканоміцы, ёсць крытычныя пераклады кнігаў вядомых геапалітыкаў, нават "Палітычную геаграфію Ірландыі" яны змаглі выпусціць для свайго чытача. А у нас манаграфіі, або дапаможніка па геапалітыцы няма, хоць ёсць у НАН і ва ўніверсітэтах навукоўцы, якія пішуць артыкулы па палітычнай геаграфіі.
З 18-га стагоддзя Беларусь везла на рынкі Еўропы цэлы набор тавараў. Хоць Беларусь тады існавала ў выглядзе ваяводстваў, можна вылучыць яе ўмоўнай мяжой, каб даць уяўленне аб магчымасцях гэтага часу. 18 стагоддзе - гэта жорсткая спрэчка і вайна паміж Польшчай і Расіяй за Беларусь, у выніку чаго беларускія землі былі далучаныя да расійскай імперыі. Такая геапалітыка аказала магутны ціск на Беларусь. Працы беларускіх гісторыкаў гэта даказваюць, і шкада, што нашы геапалітычныя мысляры пакінулі гэтую праблему па-за сваёй увагай.
Не асветленыя праблемы беларускай дыяспары ў Расіі і Казахстане. Усе XIX і XX стагоддзі туды накіроўваліся ссыльныя і беззямельныя беларусы і абжываліся там, не маючы магчымасці вярнуцца на радзіму. Палітыка Беларусі ў дачыненні гэтай дыяспары была нулявой. Заслугоўвае ўвагі і эканамічная палітыка, якую праводзіў ў Заходняй Беларусі польскі ўрад, калі адтуль выязджала ў ЗША і Аргентыну мноства беларусаў. Палітычная геаграфія надае асаблівую ўвагу змене межаў на этнічнай тэрыторыі, і калі зямля беларуская, дык нельга зачыняць на гэта вочы.
Наша сельскае насельніцтва скарачаецца, блізкая гадзіна, калі мы дасягнем узроўня сельскага жыхарства, прынятаму ў большасці ЕС. Як трэба вырашаць у нашай палітычнай геаграфіі гэтую праблему, дзе будзе дзе-небудзь месца для працы вызваленых людзей, застаецца варажыць. Можа быць - нідзе.
Няма праграм, якія не проста хвалююць, але і падзяляюць наша грамадства: праеўрапейская, балтыйска-чарнаморская, прарасійская. У часопісах і газетах асветленыя геапалітычныя прарасійскія ідэі, а ўсе іншыя трэба шукаць у кампутары. Галоўная бяда нашых палітычных географаў у тым, што яны дрэнна ведаюць даўнюю і нядаўнюю беларускую гісторыю. А той, хто ведае гісторыю добра, не жадае злучацца з палітычнымі адзнакамі розных праграмаў, непрымных палітычнай эліце.
Беларусь амаль не валодае карыснымі выкапнямі, але мае значныя экалагічныя прасторы, дастатковыя для адпачынку мільёна чалавек. Нашай эканамічнай эліце трэба ўнушыць, каб яна перавяла гэтыя беларускія асаблівасці ў разрад палітычных, як ужо даўно зроблена дзяржавамі ЕС, якія ўвялі ў эканоміку водпуск еўрапейскага насельніцтва.
Трэба падрабязна выказаць палітыку Беларусі па атамнай энергетыцы. Наша прамысловасць і сельская гаспадарка залежаць ад энергапаставак з Расіі. Усе памятаюць, як палітычны кошт на нафту ледзь не паставіў на калены нашу эканоміку. Можа, нам трэба пабудаваць не адну АЭС, а тры, прычым у дадатак да расійскіх будаўнікоў яшчэ варта заручыцца дапамогай французскіх атамшчыкаў, тады гэта залежнасць у разы скароціцца, і Беларусь здолее пазбегнуць геапалітычнага ўздзеяння.
Зараз Беларусь застыла перад глабалізацыяй. Што чакае Беларусь у гэтым кірунку - ці будуць палітычныя эліты прымаць рашэнні на карысць нацыянальных інтарэсаў, ці саступяць рускай палітычнай эліце, або пойдуць на кампраміс з еўрапейскімі палітычнымі элітамі - таксама важнае пытанне. У Беларусі няма палітычных эліт, мы - краіна аўтакратычная, і таму варта пабудаваць версіі, як паставіцца адзін аўтакрат да гэтай праблемы.
Гадоў 10 назад у нас выходзілі перакладныя кнігі аб праблемах палітычнай геаграфіі - "Новая Еўропа", "Капіталізм або сацыялізм", але час імкліва спяшаецца наперад, і яны значна састарэлі. Трэба выдаць кнігу, арыентаваную на сённяшнюю свядомасць людзей, якім навуковыя адказы на гэтыя пытанні будуць карысныя.