Матэрыялы публікаваліся ў інтэрнет-газеце Euramost ў 2009-2010 гг.

"" "Страта дзяржаўнасці"

"" "Першы рускі падзел Беларусі"

"" "Другі рускі захоп Беларусі"

"" "Трэці рускі захоп Беларусі"

"" "Польскі падзел Беларусі 1921-1939"

"" "17 верасьня 1939 году"

"" "Іх быццам і не было"

"" "Талін"

"" "Гісторыкі і палітыкі"

"" "Палітычная гісторыя Беларусі"

"" "Першыя дзяды"

"" "Першы жалобны дзень у Курапатах"

"" "Візіт патрыярха"

"" "Хто не памятае мінулага, мусіць перажыць яго зноў"

"" "Узяцце Варшавы"

"" "Ваеннапалонныя"

"" "Начальнік дзяржавы"

"" "Гонар Чэрчыля"

"" "Пацярпелы ад усіх уладаў"

"" "Адна краіна, адзін спосаб кіравання"

"" "Рарытэтны наклад"

"" "Ён Беларусь ня бачыў"

"" "Новае - гэта добра забытае старое"

"" "Ваўкавыск і тэўтонцы"

Артыкулы на рускай мове чытаць

 

 

УЗЯЦЦЕ ВАРШАВЫ

 

 

24 кастрычніка 1794 года па загадзе расійскай імператрыцы адбылося ўзяцце Варшавы. Пасля гэтага быў трэці падзел, і Рэч паспалітая надоўга знікла з палітычнай карты свету.

Перадгісторыя гэтага такая. 10 кастрычніка ў жорсткай бітве пад Мацяёвіцамі быў паранены і забраны рускімі ў палон Тадэвуш Касцюшка. Галоўныя сілы паўстання панеслі вялізныя страты. Заставалавася захапіць сталіцу краіны.

22 тысячы рускіх рэгулярных войскаў пры 80 гарматах, узначаленых генералам Аляксандрам Суворавым спешна падышлі да Варшавы. Яе абаранялі 10 тысяч салдат пры 104  гарматах, 6 тысяч касінераў і 4 тысячы паўстанцаў. Камандаваў гэтымі разнастайнымі сіламі генерал Ю. Заёнчык. Разам з ім былі адазваныя з Літвы генералы Ясінскі, Грабоўскі, Корсак, Крашэўскі.

Варшаву абараняла з боку падыходу рускіх вялікае прадмесце Прага. Яно было закрыта па фронце 6,5-кіламетровамі высокімі валамі, канцы якіх упіраліся ў Віслу. Два тыдні жаўнеры Заёнчыка і варшаўскае насельніцва насыпалі гэтыя валы да 6-7-метровай вышыні. Сувораў аддаў загад: войскам пачаць прыступ у пяць гадзін раніцы, калі большасць польскіх абаронцаў Прагі спяць. У пяць гадзін ночы рускія гарматчыкі пачалі абстрэл, афіцэры павялі пяхоту на валы, грэнадзеры па штыках, загнанных ў зямлю, лезлі наверх. Палякі люта абараняліся. Салдаты, страціўшы на валах тысячу чалавек, адолелі супраціў, і да поўдня баі ішлі на вуліцах. А далей пачаўся разгром Прагі. Рускія літасці не давалі нікому. "Кожны крок на вуліцы пакрыты быў пабітымі; усе пляцы былі высланыя целамі", - успамінаў Сувораў. Па чутках, Сувораў загадаў адсекчы рукі 6 тысячам палонных шляхцічаў і падпаліць мост праз Віслу з Прагі ў Варшаву, каб не адзін паўстанец не мог уцячы. Французскія газеты паведамлялі, што рускія ўстроілі ў прадмесце Варшавы крывавую разню. Аб гэтым гавораць і розніца страт: палякі ў дзень штурму страцілі 10 тысяч забітымі і 11 тысяч параненнымі, рускія - 1,5 тысячы. Генерал Заёнчек быў паранены куляй у жывот, генералы Ясінскі, Корсак, Грабоўскі, Крашеўскі забітыя, а таксама былі забітыя або застрэляны 4 тысячы паўстанцаў, што прыйшлі ў Варшаву з Беларусі і Літвы.

Паведамленне аб узяцці сталіцы Сувораў адправіў Кацярыне II у звыклай для яго форме: "Ура! Варшава наша!". "Ура, фельдмаршал!" - адказвала імператрыца Кацярына. За ўзяцце сталіцы Рэчы паспалітай Сувораў атрымаў чын генерал-фельдмаршала і Кобрынскі маентак з 13 тысячамі прыгонных. Для афіцэраў-удзельнікаў узяцця Варшавы быў выпушчаны адмысловы залаты крыж "За працу і адвагу". Ніжнія чыны, якія праславіліся пры штурме, атрымалі срэбны медаль з надпісам "За працу і адвагу пры ўзяцці Прагі".

Рускія гісторыкі, падтрымліваючы гонар Суворава, адзначаюць папрокі ў ягоны адрас за дапушчаную разню: маўляў, ён распараджаўся бяззбройных не біць, падлеткаў не біць, старых не біць, баб не біць. Але ў дадатак да 10 тысяч расстраляных салдат білі старых, падлеткаў, баб, і ўсё, што падавалася каштоўным, бралі сабе. Усё ў Празе рабілася на вачах Суворава, і глядзеў ён на гэта абыякава, прытрымліваючыся даўняга воінскага правіла: "Узялі горад - усё наша!". Уся яго дзейнасць па задушенню паўстання Пучагова, па заваёве Крыма і дэпартацыі багатага армянскага і грэчаскага насельніцтва ў цэнтральныя рускія губерні аспрэчваюць гэтыя сцвярджэнні.

Гадоў пяць назад Дзяржаўная дума прыняла закон скасаваць свята 7 лістапада і адзначаць 4 лістапада нацыянальнам святам - Дзень перамогі над польскімі захопнікамі 1612 года. Гучаць прамовы аб моцным духе рускага народа, яго ўменню пастаяць за сябе. Вось калі бы, напрыклад, Польшча абвясціла 24 кастрычніка - Дзень разні ў Празе - сваім нацыянальным чорным святам і адзначала бы яго, як адзначаюць у Маскве штогадовыя ўгодкі 1612 года, быў бы дасягнуты парытэт. А так узяцце Прагі ў 1794 году застаецца трагедыяй, і нам 24 кастрычніка варта бы падумаць аб памяці беларускіх ваяроў, склаўшых там галовы.

 

Кастусь Тарасаў

annetarasovoi@gmail.com